Выставы

Выстава “Сузор’е вандроўніка”

  • 28.12.2023 - 18.02.2024
  • 12:00-20:00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

“Сузор’е вандроўніка” – такую паэтычную назву атрымаў выставачны праект Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, які распачынае святкаванне Новага года і Раства. Выстава будзе адкрыта 28 снежня а 17:30.


Новы год, Раство – святы, любімыя як дзецьмі, так і дарослымі. Прыўзняты настрой адчуваецца задоўга да самога свята: выбар падарункаў, запрашэнне ў госці, падрыхтоўка святочнага стала… У штодзённай мітусні не кожны ўзгадае гісторыю гэтых святаў, расповяд пра Віфліемскую зорку, таемства нараджэння… Моваю мастацтва праект “Сузор’е вандроўніка” нагадвае пра тое, што ў пэўным сэнсе кожны з нас – таямнічы вандроўнік, які крочыць сваім шляхам, непадобным на іншыя, пакідаючы свой адметны след у сузор’і чалавечых лёсаў.

Экспазіцыя, у якую ўвайшлі творы жывапісу і скульптуры са збору Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, знаёміць з работамі аўтараў, сярод якіх жывапісцы Анатоль Кузняцоў, Віктар Шылко, Сяргей Катран, Віктар Ціханаў, скульптары Павел Герасіменка, Валерый Малахаў. Створаныя ў 1990-я – пачатку 2000-х гадоў у абстрактнай манеры, жывапісныя палотны і скульптурныя кампазіцыі сёння складаюць залаты фонд цэнтра.

Эпічнасцю, эмацыянальнай глыбінёй, якія адлюстроўваюць працэсы стварэння Сусвету, пазначаны трыпціх Анатоля Кузняцова “Хаос. Пачатак/ Тэас. Творца/ Космас. Тварэнне” (2011). Палотны мастака 2008 года “Дзённік стомленага вандроўніка. Прысвячэнне Басё” і “Раўнавага” (з цыклу “Метафары забытых ісцін”) – развагі пра лёс чалавека, яго складаны ўнутраны свет.

Трыпціх “Дарога ў Іерусалім” (2017) знаёміць з творчасцю Віктара Шылко. Жывапісец дзеліцца сваімі развагамі пра, бадай, самую прыцягальную кропку для вандроўнікаў, горад – святое месца для трох рэлігій: іўдаізма, хрысціянства і іслама – горад Іерусалім.

Віктар Ціханаў на пачатку сваёй дзейнасці плённа працаваў у галіне вітража, мазаікі, роспісу. Менавіта такі род мастацкай практыкі прывёў яго да пуантылізму ў жывапісе, калі мастак адмаўляецца ад змешвання фарбаў дзеля аптычнага эфекту. У экспазіцыі прадстаўлены тры пейзажы мастака, створаныя ў перыяд з 2006 па 2016 год – “Снег у чорным квадраце”, “Марозная фантазія”, “…а ў чорным квадраце Малевіча”.

Маскоўскі мастак Сяргей Катран удзельнічае ў выставе з серыяй работ “Сузор’е Вялікага чарвяка”. Высокія эстэтычныя якасці твораў серыі, іх загадкавасць, аднак, не выключаюць некалькі іранічны погляд на сучаснае жыццё.
Назва скульптурнай работы Паўла Герасіменкі “Ноеў каўчэг” (1996) адсылае гледача да біблейскіх падзей. У цэнтры кампазіцыі, якая складаецца з выразных геаметрычных форм (корпус каўчэга, вёслы), – яйка. І гэта невыпадкова: яйка – сімвал першаасновы, паходжання быцця, а ў хрысціянстве – сімвал адраджэння, бяссмерця.
Скульптурная кампазіцыя “Вада-зямля”, створаная Валерыем Малахавым, перадае думку скульптара, аб тым, што ў кожным з нас жыве свая стыхія і гэта ўплывае на наш характар, паводзіны, пачуцці і само жыццё”.

Выстава працягенцца да 18 лютага 2024 года.
НЦСМ, вул. Някасава, 3.
Серада-нядзеля, 12:00 – 20:00.
Кошт квіткоў: 7/3 (поўны/ільготны).
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 17 235 03 31

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.