Выставы

Выстава Сяргея і Святланы Катковых, Зоі і Яна-Вінцэнта Луцэвічаў, Зоі Літвінавай  “СЯМ`Я”

  • 08.02.2019 - 03.03.2019
  • 11.00 - 19.00
  • г. Мінск, Незалежнасці, 47
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

7 лютага 2019 г. а 18 гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (Музей сучаснага мастацтва – пр-т Незалежнасці, 47) пачне работу выстава “СЯМ`Я”, на якой гледачы ўбачаць творы прадстаўнікоў чатырох пакаленняў адной сям`і – Сяргея і Святланы Катковых, Зоі і Яна-Вінцэнта Луцэвічаў і Зоі Літвінавай. У экспазіцыі будзе прадстаўлена цэлая эпоха ў развіцці беларускага жывапісу ад рэалізма і постімпрэсіянізма да ўласнай каларыстычнай школы і канцэптуалізма.

Выстава працягнецца па 3 сакавіка 2019 г.

Тэлефон для даведак: +375 17 243 24 68, +375 17 280 56 08


АЛЕГ ЛУЦЭВІЧ (1924, Мінская вобласць – 2015, Мінск). Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча (1939–1941), пасля вайны – Маскоўскі мастацкі інстытут. Удзельнік партызанскага руху падчас Вялікай Айчыннай вайны. Вядомы педагог, жыў і працаваў у Мінску.

СЯРГЕЙ КАТКОЎ (1911, Пензенская губернія – 1976, Мінск). Беларускі савецкі мастак, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, педагог, «патрыярх беларускага жывапісу». Вучыўся ў Пензенскім мастацка-педагагічным тэхнікуме (1927–1931). Удзельнік мастацкіх выставак з 1928, сябра СМ БССР з 1946. У 1937 пераехаў у Мінск. Заснаваў і кіраваў першай у горадзе мастацкай студыяй пры Палацы піянераў и школьнікаў (1937–1939, 1946–1955). Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1956–1958), Рэспубліканскай школе-інтернаце музыкі и мастацкай творчасці для адораных дзяцей (1964–1966). З 1966 – заслужаны выкладчык БССР.

СВЯТЛАНА КАТКОВА (1941, Самарская вобласць). Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1956–1961), Беларускі дзяржаўны тэатральна–мастацкі інстытут (1961–1967). Удзельнік мастакіх выставак з 1966 г. Працавала ў галіне керамікі, манументальнага і станковага жывапісу. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2011).

ЗОЯ ЛУЦЭВІЧ (1970, Мінск). 1985–1989 – навучэнка Мінскага мастацкага вучылішча імя А.К. Глебава. 1989–1992 – студэнтка Беларускай акадэміі мастацтваў. 1992–1995 – навучанне ў Дзюсэльдорфскай акадэміі мастацтваў (Германія). I прэмія на "Белым фестывале" мастацтва, 1995, РМГ БСМ, Мінск. I премія на Республиканской мастацкай выстаўцы маладых мастакоў "Час. Прастора. Асоба", 1998, РМГ БСМ, Мінск. Прызёр Беларускага біенале жывапісу, графікі і скульптуры (2018).

ЗОЯ ЛІТВІНАВА (1938, Гомельская вобласць). У 1961 – скончыла Мінскае мастацкае вучылішча, ў 1967 – Беларускі дзяржаўны тэатральна–мастацкі інстытут. З 1970 – сябра Союза мастакоў СССР. Узнагароджана Ганаровым дыпломам Акадэміі мастацтваў СССР, прысуджана першая прэмія на Усесаюзнай выстаўцы жывапісу ў Маскве, прысуджана званне «Заслужаны деяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь», кавалера ордэна «За заслугі ў галіне літаратуры і мастацтва» Францыі і ордэн Францыска Скарыны Рэспублікі Беларусь.

ЯН-ВІНЦЭНТ ЛУЦЭВІЧ (1996, Мінск). Вучыўся ў гімназіі з беларускай мовай навучання №23. У 2018 скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (факультэт экранных мастацтваў).

   

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.