Выставы

Выстава «Трыенале маладых мастакоў»

  • 13.11.2025 - 14.12.2025
  • 12:00-20:00
  • г. Мінск, Незалежнасці, 47
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

13 лістапада ў 17.00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрыецца выстава «Трыенале маладых мастакоў». Гэта фінальны этап Рэспубліканскага конкурсу, які ажыццяўляецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Трыенале праходзіць у трэці раз і накіравана на прэзентацыю і падтрымку таленавітай моладзі: мастакоў і куратараў, студэнтаў і навучэнцаў, якія атрымліваюць адукацыю ў сферы культуры. Сёлета на ўдзел у Трыенале было пададзена больш за 200 заявак. Удзел у конкурсе прынялі студэнты, навучэнцы і выпускнікі больш 30 профільных навучальных устаноў краіны. Пры гэтым каля 60% усіх заявак паступіла ад студэнтаў і выпускнікоў устаноў адукацыі сталіцы. Шмат заявак паступіла і ад маладых мастакоў – сяброў Беларускага саюза мастакоў.

У межах выставы журы вызначыць пераможцаў у намінацыях: «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура», «Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Мастацкая дынастыя», «Навацыя», «За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва». Пераможцу ў намінацыі «Глядацкая сімпатыя» вызначаць наведвальнікі выставы шляхам галасавання.

Трыенале дае магчымасць пазнаёміцца з лепшымі творчымі дасягненнямі маладых мастакоў за апошнія тры гады іх мастацкай дзейнасці. Прадстаўленыя работы адлюстроўваюць мастацкія пошукі і актуальные напрамкі развіцця беларускага сучаснага мастацтва. Гісторыя, міфалогія, навацыі – новыя вобразы і формы выразу ўласнага светаадчування грунтуюцца на адметных традыцыях айчыннай культуры.

У межах выставы наведвальнікаў чакаюць лекцыі, сустрэчы, майстар-класы і іншыя мерапрыемствы.

Праект рэалізаваны пры падтрымцы ААТ «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк» і прыватнага прадпрыемства «Мастак-плюс».

Выстава працягнецца да 14 снежня 2025 года.

НЦСМ, пр-т Незалежнасці, 47

Кошт квіткоў: 15/4 р. (поўны/ільготны)


Уваход на адкрыццё вольны!