Выставы

Выстаўка “Віленскі фестываль аналагавай фатаграфіі і кіно”

  • 23.11.2018 - 08.12.2018
  • 11:00 - 19:00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 281–74–79
  • Тэл. +375 17 242–78–14

23 лістапада ў 17:00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, потым у 19:00 у Галерэі-кафе “Артэль” у рамках культурнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай, у працяг цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю аднаўлення Літоўскай дзяржавы, адкрыецца выстава “Віленскі фестываль аналагавай фатаграфіі і кіно”. 

Ключавым мерапрыемствам Віленскага фестывалю з’яўляецца фотавыстава, у якой прынялі ўдзел 30 аўтараў з розных краін свету. Экспазіцыя была спецыяльна падзеленая паміж дзвюма пляцоўкамі, каб паказаць усю разнастайнасць прац. Удзельнікаў аб’ядналі творчыя тэхналогіі фатаграфіі і святлоадчувальных матэрыялаў, а таксама ўвага да фотаадбітку як да канчатковага выніку працы фатографа. У Мінску гледачам будзе прадстаўлены вялікі спектр жанраў і тэхнік фатаграфіі – ад скульптуры і аб’ектаў да папулярных у 1970-80-х гадах эксперыментаў з фатаграфікай; ад рэпартажа да found-photography і фатаграм.

Віленскі фестываль аналагавай фатаграфіі і кіно з'явіўся з жадання куратараў вярнуць фатаграфіі належныя ёй прасторы і межы. Сёння ў масавай культуры яна трактуецца выключна як плоская 2d-выява, асноўная задача якой – прыправіць манатоннае гартанне стужкі Фэйсбуку. Хоць сацыяльныя сеткі даюць творцам вельмі хуткую рэакцыю з боку публікі, аднак гэтую сувязь аўтар-глядач цяжка назваць якаснай і глыбокай. Яна зусім не прыдатная для фатографаў і гледачоў, якія хочуць непасрэднага кантакту.

Фестываль – яго ідэя і рэалізацыя – адбыўся спантанна. Фатаграфія і кіно, як медыя, ад самага свайго пачатку імкнуліся апанаваць спантаннасць, якая не ўласцівая для іншых тэхнік выяўленчага мастацтва: самы імклівы эскіз вымагае больш часу за самы няспешны здымак. Складаецца ілжывае ўражанне лёгкасці, атрыманай, дзякуючы развіццю тэхналогій, – і гэтага найбольш саромеюцца як самі фатографы, так і куратары. Яны спрабуюць дадаць сваім працам большую вагу, ствараючы вялікія, расцягнутыя ў часе і непазбежна дарагія, праекты, якія практычна немагчыма рэалізаваць без знешняй фінансавай і тэхнічнай дапамогі. Звычайна падтрымку атрымліваюць тыя праекты, якія нясуць сацыяльную або рэпутацыйную карысць. Зусім не факт, што фатаграфія абавязаная прыносіць такі плён, бо пільнае назіранне і фіксацыя асяроддзя не так часта спалучаюцца з талентамі эсэіста, філосафа або сацыяльнага крытыка.

На думку куратара, традыцыйныя фатаграфічныя тэхналогіі, якія часта цягнуць да бясконцасці шлях паміж зафіксаваным імгненнем і канчатковым вынікам (звычайна гэта адбітак), даюць фатографу магчымасць дыхаць і ствараць у сваім тэмпе без штучных абмежаванняў. Адна з мэтаў фестывалю – паказаць, што менавіта традыцыйныя фатаграфічныя тэхналогіі з'яўляюцца адным з тых варыянтаў, які дапаможа аўтару вызваліцца ад дыктату і самастойна абраць тэмп друкавання, актуальныя і адпаведныя яго тэмпераменту або мастацкай стратэгіі тэмы.

Часта, калі гавораць пра вяртанне аналагавай і крафт-фатаграфіі ў мэйнстрым, спрабуюць гэтую з'яву інтэрпрэтаваць як рамантычны зварот да мінуўшчыны, але ў дачыненні да ўдзельнікаў выставы, гэта малаверагодна. Яны самі тлумачаць свой выбар як рух наперад і ігнараванне штучных абмежаванняў. Большасць з удзельнікаў мае даволі прыблізнае ўяўленне пра прафесійныя стандарты, якія панавалі ў мінулым, калі лабараторныя работы былі абавязковымі для кожнага фатографа. А тыя, хто ведае пра іх, прытрымліваюцца толькі тых, якія лічаць адэкватнымі сваім мэтам.

У апошні час мы з задавальненнем назіраем, як актыўна растуць культурныя сувязі паміж нашымі краінамі – Віленскі фестываль з’яўляецца прамым доказам гэтага супрацоўніцтва. Варта адзначыць, што колькасць аўтараў з Беларусі здзівіла не толькі арганізатараў, але і саміх удзельнікаў. У сувязі з гэтым мы спадзяемся, што фестываль стане добрай традыцыяй і для Мінска, і для Вільнюса.

Упершыню выстава будзе праходзіць адначасова на двух пляцоўках: у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў і Галерэі-кафэ “Артэль”. У рамках мерапрыемства запланаваныя майстар-класы па працы з аналагавымі матэрыяламі як для прафесійных фатографаў, так і для аматараў.

Месца правядзенне майстар-класаў – пляцоўка Галерэі-кафе “Артель”.

Выстава будзе даступная наведвальнікам з 23 лістапада па 8 снежня 2018 года.

Месца правядзення:
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь
(вул. Някрасава, 3). Тэл. +375173990979.
Час працы: аўторак – субота – з 11:00 да 19:00, серада – з 13:00 да 21:00.
Уваход на выставу па агульнаму квітку на выставы ў НЦСМ.
Галерэя Кафе "Артэль"
(пр-т Незалежнасцi, 58/1-6). Тэл. +375172760999, +375293516525).
Галерэя працуе з 10:00 да 19:00 штодзённа. Квiткi: 2 BYN

Куратар: Андрэй Антонаў (Літва)
Арганізатар у Беларусі: Віктар Сянькоў

Генеральныя партнёры:
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь,
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Галерэя Кафе "Артэль"
Беларускае Грамадскае Аб’яднанне Фатографаў

  

Другія мерапрыемствы
25.07.2019 30.07.2019 18.30 Някрасава, 3
25.07.2019 30.07.2019 18.30 Някрасава, 3
Адукацыя Кураторские экскурсии по выставке «Спорт - это высокое искусство»

25 и 30 июля в 18.30 пройдут кураторские экскурсии по выставке «Спорт - это высокое искусство». Отправной точкой выставки стала коллекция архивных фотографий и киноматериалов из собрания «Белорусского государственного архива кинофотофонодокументов», иллюстрирующая особенности культуры спортивного тела в советский период (1940-1970-е годы).

01.08.2019 12.00 - 20.00 Някрасава, 3
01.08.2019 12.00 - 20.00 Някрасава, 3
Адукацыя ​Объединяющие звенья современного мира

Выставка «Спорт – это высокое искусство» является прекрасным синтезом силы духа и художественного изящества. Здесь можно увидеть, как спорт и искусство сплетаются, пытаясь окунуть зрителя в спортивные события советского периода, открыть для него что-то новое и наполнить чувством красоты. Проект объединяет не только культуры, время и народы, но и простых людей.

01.08.2019 12.00 - 20.00 Незалежнасці, 47
01.08.2019 12.00 - 20.00 Незалежнасці, 47
Адукацыя Синтез этнографии и авангарда

Выставка «Казимир Малевич и XXI век» акцентирует внимание на том, что народное искусство ничуть не противоречит современному. Напротив, они способны идти бок-о-бок и создавать основание для дальнейшего развития.