Выставы

Рэтраспектыўная выстава літоўскай фотамастачкі Віялеты Бубелітэ “СВАЁ ЦЕЛА”

  • 26.10.2018 - 24.11.2018
  • 11.00 - 19.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Клайпедскі аддзел Літоўскага саюза фотамастакоў і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3) запрашаюць  25 кастрычніка 2018 г. а 18 гадзіне на адкрыццё рэтраспектыўнай выставы вядомай літоўскай фотамастачкі Віялеты Бубелітэ “Сваё цела”.

Віялета Бубелітэ найбольш вядомая ў Літве як жанчына-фатограф, якая першая накіравала аб'ектыў на аголеную сябе. Калі фатографы-мужчыны выкарыстоўвалі аўтапартрэты ў сваёй творчасці фрагментарна, то В. Бубелітэ, пачаўшы з першых нясмелых эксперыментаў, вельмі хутка звярнулася да аўтапартрэта як выразна акрэсленага спосабу самавыяўлення ў асабістай творчасці. Гэта – рэдкі выпадак у літоўскай фатаграфіі, калі аўтар засноўвае свае творчыя пошукі на дыялогу з самім сабой, на аналізе ўласных цялесных і душэўных змяненняў на працягу часу.

З рознымі варыяцыямі, фотамастачка працягвае гэты дыялог ужо больш за дваццаць гадоў, разам з тым фіксуючы змяненні свайго старэючага цела. Цела для яе – адна з галоўных прылад мастацкага выяўлення. Разам з тым, яно і сродак пратэсту супраць ханжаскага стаўлення да цялеснасці і аголенасці, таму творы мастачкі вельмі актуальныя і зараз.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены больш за 100 арыгінальных фотаздымкаў В. Бубелітэ.

Работа выставы плануецца ў тэрмін з 26 кастрычніка па 24 лістапада 2018 г.

УЗРОСТАВАЕ АБМЕЖАВАННЕ 12+

   

Другія мерапрыемствы
Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!

Адукацыя Музейно-педагогическое занятие «Живая память о войне»

Национальный центр современных искусств Республики Беларусь приглашает организованные группы школ посетить музейно-педагогическое занятие «Живая память о войне».