Выставы

Выставачны праект “Чакайце нас, зоркі!”

  • 01.12.2022 - 05.02.2023
  • 12:00 - 20:00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь запрашае 1 снежня на адкрыццё маштабнага выставачнага праекта “Чакайце нас, зоркі!”.


Адпраўной кропкай стварэння экспазіцыі сталі архіўныя фота- і відэаматэрыялы, плакаты савецкага часу, прысвечаныя космасу і развіццю навуковых тэхналогій, перыяду, калі гэтыя тэмы былі звязаны з актыўным рухам у новы свет навукі і тэхнічнага прагрэсу, а масавае захапленне космасам было часткай працэсу фарміравання мары аб светлай гуманістычнай будучыне. У экспазіцыі прадстаўлены работы вядучага касмічнага мастака СССР Андрэя Сакалова і касманаўта Аляксея Лявонава. Адзін з альбомаў іх творчага саюза – “Чакайце нас, зоркі!” – паслужыў назвай дадзенай выставы.

Касмічная тэма працягвае заставацца актуальнай і для сучасных аўтараў. Аднак, іх погляд – гэта больш разважанні аб месцы чалавецтва ў вывучананым Сусвеце, аб неабходнасці сувымярэння чалавечай дзейнасці з законамі цэласнасці нашага агульнага дома – Зямлі, аб адказнасці чалавека перад сабой, прыродай і космасам. Асобная зала ў экспазіцыі працягвае архіўную тэму, даследуючы феномен захапленні ўсім паранармальным ў познесавецкі перыяд.
Куратарская група паспрабавала зірнуць на гэтыя ідэі з “цяперашняга”, выкарыстоўваючы мову сучаснага мастацтва.

Экспазіцыя праекта ўключае ў сябе плакаты, відэа-арт, саўнд-арт, скульптурныя аб'екты, інсталяцыі, фотаздымкі, жывапісныя і графічныя работы.

На выставе прадстаўлены творы з фондаў Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Музея-запаведніка Ю.А.Гагарына (Расійская Федэрацыя), Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Музея гісторыі горада Мінска, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, а таксама творы сучасных беларускіх аўтараў.

У межах выставачнага праекта наведвальнікаў чакае насычаная суправаджальная праграма: экскурсіі, майстар-класы, адукацыйныя мерапрыемствы і прэзентацыі. Падрабязная праграма мерапрыемстваў праекта будзе размешчана на сайце ncsm.by і ў сацыяльных сетках.

Адкрыцце выставы адбудзецца 1 снежня а 17.00.
Выстава прадягнецца да 29.01.2023
НЦСМ, вул. Някрасава, 3
Cр-Ндз,
Кошт квітка: 7/3

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.