З 9 лютага па 3 красавіка 2022 года ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў можна ўбачыць праект Таццяны Савік “Дэканструкцыя”, рэалізаваны ў межах праграмы НЦСМ па падтрымцы маладых мастакоў “WhiteRoom”. Адкрыццё адбудзецца 9 лютага а 18:00.
У сваім праекце Таццяна Савік даследуе магчымасці метаду дэканструкцыі. Стратэгія мастачкі заключаецца ў механічным падзеле аб’ектаў і жывапісных партрэтаў на фрагменты з мэтай разбурэння агульнапрынятых наратываў і стэрэатыпаў успрымання. Некаторыя з работ інтэрактыўныя – гледачам прапаноўваецца ўзяць удзел у постмадэрнісцкай гульне ў бясконцае стварэнне новых форм і сэнсаў і самастойна дэканструяваць і рэканструяваць творы, якія ўяўляюць сабой адкрытыя сістэмы з бясконцай колькасцю варыяцый – “цвікі, што змацоўваюць, могуць быць і голкамі, што колюць”.
“Выдзіранне” палатна з рамы, выкарыстанне фрагментарнай тэхнікі вітража, кубік Рубіка як ідэальная форма дэканструкцыі – наўмыснае парушэнне цэласнасці выяў стварае стан хаосу або крызісу, які з’яўляецца перспектыўным асяроддзем, дзе фрагменты здольныя ўзнаўляцца з новымі сувязямі і сэнсамі.
Ствараючы персанажаў з фрагментаў, нібыта новага Франкенштэйна, мастачка падымае праблему крызісу ідэнтычнасці сучаснага чалавека і даследуе магчымасці аднаўлення цэласнасці асобы, пераадолення траўмы праз дэканструкцыю як стратэгію суцэльнага абнаўлення і глыбіннага аналізу.
Мастачка эксперыментуе з пластыкай і матэрыяламі, з формай і падачай. Пры гэтым працэс дэканструкцыі бесперапынны і ніколі не можа быць завершаны.
Таццяна Савік нарадзілася ў 1989 годзе ў Барысаве. Вучылася ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2020 года працуе выкладчыкам малюнка ў МДМК імя А. К. Глебава. Брала ўдзел у такіх выставах, як “Восеньскі салон”, “Арт-Мінск”, Трыенале маладых мастакоў, "Дах-IX", "ДАХ-XI" і інш.
НЦСМ, вул. Някрасава, 3
серада-нядзеля: 12:00-20:00
Кошт квітка: 6 р. / 3 р. (поўны / ільготны – агульны квіток на ўсе выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3)
Інфармацыя: +375 17 399-09-78, +375 17 235-03-32
Приглашаем посетить новый совместный проект Института философии НАН Беларуси и НЦСИ цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»
Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!