Шаноўныя наведвальнікі!
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь паведамляе аб тым, што выставачны праект Машы Мароз «Доўгая дарога дамоў» 26.06 - 06.09 (вул. Някрасава, 3) больш не працуе.
Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.
Выставачны праект «Доўгая дарога дамоў» аўтаркі Машы Мароз працягваецца па 6 верасня.
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (Някрасава, 3) запрашае з 27 чэрвеня на выставачны праект «Доўгая дарога дамоў» аўтаркі Машы Мароз.
«Энергію нельга стварыць або знішчыць, яе можна толькі трансфармаваць або накіраваць у іншае русла».
Праект з’яўляецца даследваннем уплыву сацыяльных і ідэалагічных нормаў сучаснай Беларусі на спадчыну традыцыйнай культуры і калектыўную памяць.
У праекце, які ўяўляе сабой інсталяцыю з аб’ектаў, лічбавую графікі і відэа, спалучаюцца культурныя коды розных эпох. Штучна створаная прастора пераносіць гледача ў бясчассе, прыватнае і публічнае губляе яскравыя межы, асабістае перажыванне заключанасці між двух «вымярэнняў», якія існуюць паралельна, робіцца часткай спробы трансфармацыі архаіка-міфалагічнага хвалявання ў тэрапіўтычны сеанс.
Адмысловая форма эстэтызацыі прасторы з захаваннем агульнай арнаментальнай ідэнтычнасці ўбранства інтэр’ера палескай хаты прызваная ўздзейнічаць на таго, хто «ўваходзіць» унутр. «Паверхні» прадметаў, за якімі самі рэчы робяцца не проста незаўважнымі, але, магчыма, знікаюць назаўжды, адасабляюць не толькі межы аб’ектаў ад паветра, але прыроду з’яваў ад іх вонкавага праяўлення.
Якое месца займае матэрыяльны і духоўны досвед мінулых пакаленняў на мапе грамадскай супольнасці? Ці магчыма існаванне традыцыйнай культуры сёння ў нязменнай форме? Ці ёсць канал трансляцыі інфармацыі, які здольны гучаць ў рэзанансе з калектыўнай свядомасцю?
Выстава праводзіцца ў рамках праграмы НЦСМ па падтрымцы маладых мастакоў і куратараў
Адкрыццё выставы адбудзецца 26 чэрвеня ў 19.00.
НЦСМ вул. Някрасава, 3
Кошт квіткоў: 5 р. / 2 р. (агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3)
Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00
Работа з арганізаванымі школьнымі групамі - з 11:00
Выхадныя: панядзелак, аўторак
80 (17) 235 03 32
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Международный виртуальный проект «Напишу небо мирным» проводится в рамках празднования 80-летия освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков и 80-летия Великой Победы.
Приглашаем посетить новый совместный проект Института философии НАН Беларуси и НЦСИ цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»
Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!