Выставы

Выставачны праект «Новы год. Анталогія свята»

  • 11.12.2020 - 07.02.2021
  • 12.00 - 20.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 281–74–79
  • Тэл. +375 17 242–78–14

Выставачны праект «Новы год. Анталогія свята» | Cтужка падзей

З 11 снежня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3) пачынае работу штогадовы выставачны праект «Новы год. Анталогія свята».

Гэта незвычайная выстава пра ўсё тое, што лічыцца звычайным для Новага года. У яе межах архіўныя фотафакты і сведчанні размяшчаюцца побач з праектамі сучасных беларускіх мастакоў.

У праекце «Снежань. № 12» Алена Данброва даследуе, якім чынам навагоднія традыцыі і стэрэатыпы здаўна захоўваліся і падтрымліваліся праз СМІ. За аснову аўтарка ўзяла выніковыя снежаньскія выпускі часопісаў «Работница» і «Крестьянка» з 1950 па 1965 гады. Да часопісаў дадаюцца старыя фотаздымкі, якія даюць магчымасць больш дэталёва адчуць той час.

Свята абавязкова прадугледжвае асабістую прысутнасць і ўдзел. Часта яно звязана з вяртаннем дадому і ўз’яднаннем з блізкімі. На выставу шляхам адкрытага збору была сабрана значная колькасць фатаграфій з сямейных архіваў: наведвальнікі могуць прасачыць і параўнаць, якімі былі савецкія і постсавецкія навагоднія святкаванні ў другой палове мінулага стагоддзя. Тады, як і цяпер, Новы год ствараў самыя яркія дзіцячыя ўспаміны.

Свята - гэта заўсёды гульня, у якую заўзята «гуляюць» па правілах традыцый і сімвалаў. Праект «Персаніфікацыя селядзечніцы» Юрыя Тарэева, відэа «Дыхай» Аляксандры Салдатавай, карнавальная серыя Віктара Саўчанкі, работы іншых аўтараў, у тым ліку з музейнага збору НЦСМ, даследуюць рытмы і сімвалы свята, а таксама зімовага перыяду ў цэлым. Фотапраекты Альфрэда Мікуса і Віктара Ведзеня прысвечаны адраджэнню ў сучаснай Беларусі старажытнага абраду калядавання.

Выстава будзе цікавай і для дзяцей, якія даведаюцца, напрыклад, што ў сябе ўключае абрад калядавання і чаму ён такі важны для беларусаў, а таксама змогуць памаляваць акурат у выставачнай залі, сярод твораў мастацтва.

2020-ты быў дзіўным годам для ўсяго свету, нам давялося шмат чаго пераацаніць і нанова асэнсаваць. Пачынаем новы год з новымі ідэямі і цікавымі адкрыццямі на выставе ў НЦСМ!

Выставачны праект «Новы год. Анталогія свята» адкрываецца 10 снежня а 17:00 і працягнецца па 7 лютага 2021 года. Сачыце за інфармацыяй пра суправаджальную праграму на сайте http://ncsm.by/ і на старонках НЦСМ у сацыяльных сетках.

Куратары выставачнага праекта - Алеся Іназемцава і Вольга Вішнёва.

Кошт квіткоў: 5 р. / 2 р. (поўны/ільготны - агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3)
Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00
Выхадныя: панядзелак, аўторак
Каса: +375 (17) 281-74-79
Інфармацыя: +375 (17) 399-09-79, +375 (17) 235-03-32

     

Другія мерапрыемствы
24.01.2021 18.00 Незалежнасці, 47
Адукацыя Лекция «Эгон Шиле. Знакомимся ближе»

Знаменитый австрийский художник Эгон Шиле прожил не очень долгую, но очень насыщенную жизнь. Экспрессивная графика Шиле мало кого оставляет равнодушным. Приглашаем вас 24 января посетить лекцию, посвященную жизни и творчеству господина Шиле.

20.01.2021 27.01.2021 18.30 Незалежнасці, 47
Адукацыя Авторские экскурсии с С. Криштаповичем в рамках выставки «Линия любви»

На встрече художник Сергей Криштапович расскажет о работах Пауля Вундерлиха, Анри Матисса, Эгона Шиле и своих собственных. Мы поговорим о красоте и гармоничности человеческого тела, его интерпретации в творчестве великих мастеров, и, конечно, любви. Любви к человеку как прекраснейшему из созданий.

25.12.2020 30.01.2021 16.00 / 17.00 Незалежнасці, 47
Адукацыя Экскурсии в рамках выставки «Линия любви. Эротизм в творчестве великих мастеров XX века»

В рамках выставки «Линия любви. Эротизм в творчестве великих мастеров XX века» состоятся: авторская экскурсия художника и иллюстратора Сергея Баленка, экскурсия по выставке с заведующим выставочным отделом НЦСИ Михаилом Мирошниковым, творческая встреча и artist-talk с художником и иллюстратором Сергеем Баленком.