16 мая 2019 г. а 17.30 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (пляцоўка – вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё праекта «ПАРАЛЕЛІ», які складаецца з чатырох выставак, дзе кожны аўтар па-свойму выяўляе колеравую палітру навакольнага свету.
Полацкі дызайнер і педагог Марына Круглікава прадстаўляе выстаўку «ПЯРОтэхніка».
Куратар Ганна Вашчынчук прапануе праект Фарыда Сідзікі «DISCLAIMER ці УСЕ ПЕРСАНАЖЫ ВЫДУМАНЫЯ».
На «ПРОСТЫХ РЭЧАХ» майстар аб`ектаў з лямцу Анастасія Арайс у здзівіць гледача работай з матэрыялам і прасторай.
Аксана Шаляпіна выражае сябе ў эспрэсіўным пастозным жывапісе. «У сваіх работах я вывучаю прыроду колера. Спалучэнне, уплыў і успрыманне. Чаму аднім людзям падабаюцца адні колеры, а іншым - іншыя? Ці можа колер змяняць наш настрой? Чаму прыхільнікі сінягя , як правіла, застаюцца яму верныя назаўсёды? - дзясяткі пытанняў шукаюць свае адказы ў маіх работах», – піша мастачка.
Выстаўкі працягнуць сваю работу па 2 чэрвеня 2019 г.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|