28 лістапада 2018 г. а 18 гадзіне ў Музеі сучаснага мастацтва Рэспублікі Беларусь (пр-т Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё юбілейнай выстаўкі Андрэя Плесанава “З ПЕСНЯЙ ПА ЖЫЦЦІ…”, прысвечанай 70-годдзю з дня нараджэння мастака.
Андрэй Плесанаў – асоба ўніверсальная: ён мастак-жывапісец і графік, калекцыянер, музыкант, выканаўца, кампазітар, аранжыроўшчык, рэжысёр, акцёр і сцэнарыст, арганізатар выставак твораў нефармальнага мастацтва. Андрэй Плесанаў з’яўляецца сябрам Беларускага саюза кінэматаграфістаў, Беларускага саюза музычных дзеячоў, Міжнароднай гільдыі мастакоў.
У сваёй мастацкай дзейнасці Андрэй Плесанаў абапіраецца на ідэі Казіміра Малевіча і Паўла Філонава. Сярод сучаснікаў, якія паўплывалі на яго, ён адзначае Валерыя Мартынчыка, Уладзіміра Цэслера і мастацтвазнаўцу Леніну Міронаву.
На выстаўке будуць прадстаўлены каля 80 твораў, выкананых мастаком у розныя гады.
Выстаўка працягнецца па 20 снежня 2018 г.
Плесанаў Андрэй Міхайлавіч
Нарадзіўся ў 1948 годзе ў г. Мінску. Выпускнік Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, аддзяленне рэжысуры (1975 – 1980). Жывапісам займаецца з 1964 года. Удзельнік мастацкіх выставак – з 1987 года.
Творы А. Плесанава знаходзяцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, галерэі Беаты Шубскай (Польшча), Музеі мастацтваў Зіммерлі (штат Нью-Джэрсі, ЗША), у прыватных калекцыях А.Іванова (Беларусь), Ю.Краўцова (Германія), Пітера Брука (Канада), Карласа Гальегільёса (Чылі), а таксама Ізраіля, Галандыі, Францыі, Расіі і інш.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
||
Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!
Национальный центр современных искусств Республики Беларусь приглашает организованные группы школ посетить музейно-педагогическое занятие «Живая память о войне».