Выставы

Юбілейная выстаўка Вячаслава Паўлаўца «Акварэльны сусвет»

  • 26.01.2019 - 23.02.2019
  • 11.00 - 19.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

26 студзеня 2019 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3) будзе адкрыта выстаўка Вячаслава Паўлаўца “Акварэльны сусвет”, прысвечанай 60-годдзю з дня нараджэння мастака.

Постаць гэтага мастака ў сучасным айчынным мастацтве набыла статус захавальніка традыцыі, паслядоўніка вядучых майстроў ХХ стагоддзя – Аркадзя Астаповіча, Віталя Цвірко, Зоі Літвінавай. З аднаго боку, ён утрымлівае першапачаткова высокі ўзровень беларускай рэалістычнай акварэльнай школы, з другога – пастаянна эксперыментуе, ствараючы адмысловы тып метафізічнай акварэлі.

Яго безумоўныя шэдэўры – манахромныя мінімалістычныя пейзажы. Паўлавец, можна сказаць, апеў і ўзвысіў да паэтычнай метафары беларускі бяссонечны «шэранькі дзянёк», у якім ён убачыў дзясяткі найтанчэйшых нюансаў. У мастака атрымалася графічна «сфармуляваць» беларускі пейзаж, ператварыўшы яго ў чысты эстэтычны феномен. У яго акварэлях можна пачуць мелодыку нашага краю з таго боку, з якога яе яшчэ не разглядалі. Яны абсалютна гарманічныя і распазнавальна нацыянальныя.

Па матэрыяле артыкула
мастацтвазнаўцы Надзеі Усавай

Выстаўка працягнецца па 23 лютага 2019 г.


ПАЎЛАВЕЦ ВЯЧАСЛАЎ ГЕНАДЗЕВІЧ

Нарадзіўся 01.10.1959 г. у горадзе Бійску Алтайскага краю ў сям'і вайскоўца і настаўніцы. З 1971 па 1976 год вучыўся ў дзіцячай мастацкай школе №1 горада Мінска. У 1982 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У 1984 – 2004 гадах і з 2015 па сенняшні дзень з’яўляецца мастацкім рэдактарам часопіса «Мастацтва».
Жыве і працуе ў Мінску.

Выстаўкі (выбранае)
2018 Персанальная выстаўка «Крокі па вадзе», Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь
2017 Персанальная выстаўка «Каляровая плынь», Нацыянальны полацкі музей-запаведнік, г. Полацк
2016 Персанальная выстаўка, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, г. Мінск
2015 Выставачны праект «Tour de Беларусь. Этап: Мінск-Полацк-Мінск», г. Мінск
2012 Персанальная выстаўка «Акварэалізм», Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь
2011 «Вада+фарба» г. Полацк, г. Мінск
2011 «Зямля пад белымі крыламі», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, г. Мінск
2010 Персанальная выстаўка, музей Бялыніцкага-Бірулі, г. Магілёў
2010 «Art Belarus», Galeria Sztuki, г. Варшава, Польшча
2009 Персанальная выстаўка, Рэспубліканская мастацкая галерэя «Палац мастацтва», г. Мінск
2006 Персанальная выстаўка «Перакрыжаванні часу», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, г. Мінск

  

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.