Арт-объект в виде скульптурной композиции «Белы птах»

Напярэдадні Новага года, 31 снежня 2018 года горад Мінск атрымае незвычайны падарунак – манументальна-дэкаратыўны арт-аб'ект, выкананы ў выглядзе скульптурнай кампазіцыі «Белы птах».

"Белы птах робiць плаўныя ўзмахi
i губляе свой пух на зямлю.
Пух лажыцца – на поплаў, на дахi,
Белы пух у далонi лаўлю…"
Міхась Курыла

Устаноўка арт-аб'екта на тэрыторыі, прылеглай да праспекта Пераможцаў (набярэжная, злева ад Палаца спорту), будзе зрэалізавана ў межах спецыяльнага сацыяльна-культурнага праекта "Веліч роднай мовы" Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў пры садзейнічанні і падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Спецыяльна распрацаваны праект «Веліч роднай мовы" пакліканы папулярызаваць родную мову, пашырыць яе прысутнасць у паўсядзённым жыцці горада, па-новаму, з дапамогай арт-аб'ектаў, раскрыць семантыку беларускага слова. Унікальнасць праекта складаецца ў спалучэнні адукацыйнай і мастацкай функцый, сімвалы роднай мовы падаюцца пры дапамозе прыёмаў і сродкаў выразнасці мастацтва.

Ідэя праекта прадугледжвае ўстаноўку арт-аб'ектаў у гарадскім асяроддзі (парках, плошчах, адкрытых прасторах) з тэматычнай прывязкай да месца ўстаноўкі, выкананых у выглядзе скульптурнай кампазіцыі або малой архітэктурнай формы.

Прыклады такіх слоў - Каханне, Нябёсы, Маці, Запавет, Мова і інш. - якія нясуць у сабе выключна пазітыўнае пазіцыянаванне менталітэту беларускага народа, яго духоўнай спадчыны. Асобнай задачай для праекта з’яўляецца развіццё турыстычнага патэнцыялу сталіцы і ўсёй Рэспублікі.

Да распрацоўкі арт-аб'ектаў далучыліся беларускія мастакі і дызайнеры, члены творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь, якія працуюць у сумежных тэхніках і жанрах, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў мастацкага профілю, а таксама студэнты, з ліку найлепшых, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і кафедры «Дызайну архітэктурнага асяроддзя» архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.

Аўтарам скульптурнай кампазіцыі «Белы птах» выступіў вядомы беларускі мастак-скульптар, сябра Беларускага саюза мастакоў, Валерый Малахаў.


«Белы птах робiць плаўныя ўзмахi
i губляе свой пух на зямлю.
Пух лажыцца – на поплаў, на дахi,
Белы пух у далонi лаўлю…»
Міхась Курыла

В самый Канун Нового года, 31 декабря 2018 года город Минск получит необычный подарок – трехмерный монументально-декоративный арт-объект, выполненный в виде скульптурной композиции «БЕЛЫ ПТАХ».

Установка арт-объекта на территории, прилегающей к проспекту Победителей (набережная, слева от Дворца спорта) будет произведена в рамках реализации специального социально-культурного проекта «Веліч роднай мовы» Национальным центром современных искусств при содействии и поддержке Министерства культуры РБ, а также Минского городского исполнительного комитета.

Специально разработанный проект «Веліч роднай мовы» призван популяризировать родной язык, расширить присутствие его в повседневной жизни города, по новому, с помощью арт-объектов, раскрыть семантику белорусского слова. Уникальность проекта состоит в сочетании образовательной и художественной функции, символы родного языка подаются посредством приемов и выразительных средств искусства.

Идея проекта предполагает установку арт-объектов в городской среде (парках, площадях, открытых пространствах) с тематической привязкой к месту установки, выполненных в виде скульптурной композиции или малой архитектурной формы.

Примеры таких слов – Каханне, Нябёсы, Маці, Запавет, Мова и пр. – несущие в себе исключительно позитивное позиционирование менталитета белорусского народа, его духовного наследия. Отдельной задачей для проекта стоит развитие туристического потенциала столицы.

Для разработок арт-объектов привлечены белорусские художники и дизайнеры, члены творческих союзов Республики Беларусь, работающие в смежных техниках и жанрах, преподаватели высших учебных заведений художественного профиля, а также студенты, из числа лучших, Белорусской государственной академии искусств и кафедры «Дизайна архитектурной среды» архитектурного факультета Белорусского национального технического университета.

Автором скульптурной композиции «БЕЛЫ ПТАХ» выступил известный белорусский художник по металлу, член Белорусского союза художников, Валерий Малахов.