Міжнародны мастацкі праект «Чарнобыль. Эфект спячага» | Cтужка падзей

01.05.2021

Відэарэпартаж тэлеканала Беларусь 24 пра выставачны праект «Чарнобыль. Эфект спячага»:

29.04.2021

Фотасправаздача з экскурсіі ў межах мастацкага праекта «Чарнобыль. Эфект спячага».

Фота: Дзіна Даніловіч, Вольга Кірылава

Выстава працягнецца па 2 мая 2021 г. у НЦСМ на вул. Някрасава, 3

Кошт квітка: 6 р. / 3 р. (поўны / льготны).

     

28.04.2021

Сябры!

Запрашаем вас 30 красавіка а 18:30 на паказ і абмеркаванне фільмаў «Чарнобыль. Попел» (рэж. Сяргей Лук’янчыкаў, 1996 год) і «Невядомы рай» (рэж. Дар’я Юркевіч, 2020 год) у рамках праекта «Чарнобыль. Эфект спячага».

Фільмы прадастаўлены кінакампаніяй «Беларусьфільм»

Мадэратар - кінакрытык Тарас Тарналіцкі.

30 красавіка а 18:30
НЦСМ на вул. Някрасава, 3

Уваход на кінапаказ - па квітках на выставу: 6 р. / 3 р. (агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3).

27.04.2021

28 красавіка а 18:30 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на паказ і абмеркаванне фільма Вячаслава Нікіфарава «Душа мая, Марыя» (1993 г.) у рамках праекта «Чарнобыль. Эфект спячага».

Дзеянне фільма разгортваецца падчас Чарнобыльскай катастрофы. Мікола Ахрэмчык вяртаецца з лесу, дзе ён гнаў самагон, і знаходзіць сваю вёску апусцелай. Сярод закінутых дамоў і здзічэлай свойскай жывёлы адна толькі дзіўная маладая жанчына неадступна ходзіць за ім. Разам з прасвятленнем да Міколы прыходзіць і пачуццё кахання да яе. Мудры і наіўны, ён зведаў жыццё, але не спасцігнуў яго сутнасці. Толькі на парозе смерці, вобраз якой і ўвасабляла маладая жанчына, Мікола даведаўся аб прызначэнні чалавека на зямлі, аб усемагутным каханні і аб тым, што больш за ўсё ў жыцці варта цаніць само жыццё.

Фільм прадастаўлены для паказу Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм».

Уваход на кінапаказ - па квітках на выставу: 6 р. / 3 р. (агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3).

Адрас: НЦСМ на вул. Някрасава, 3
Інфармацыя: +375 (17) 235-03-32

22.04.2021

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на паказ і абмеркаванне фільма Віктара Турава «Чорны бусел» у рамках праекта «Чарнобыль. Эфект спячага» з удзелам кінакрытыка Тараса Тарналіцкага.

«Чорны бусел» – экранізацыя аповесці Віктара Казько «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел», увасобленая на экране рэжысерам-шасцідзесятнікам Віктарам Туравым, класікам пасляваенага нацыянальнага кіно. Чарнобыльская катастрофа ў гэтай стужцы становіцца фонам не толькі для разгортвання лесу жыхароў беларускай вескі, але і каталізатарам шэрагу матываў вельмі блізкіх аўтару, доўгі час заставаўшыхся пад забаронай савецкай цэнзуры: вера у Бога, цесная сувязь чалавека і прыроды, разбураная экалогія, абуджэнне нацыянальнай свядомасці. Зняты амаль што пасля развалу СССР, перадапошні фільм Турава падымае шэраг пытанняў аб важнасці прыняцця мінулага і крытычнага стаўлення да сённешняй рэчаіснасці.

Фільм прадастаўлены кінакампаніяй «Беларусьфільм»

Мадэратар - кінакрытык Тарас Тарналіцкі.

24 красавіка а 17:00
НЦСМ на вул. Някрасава, 3
Кошт квіткоў: 6 р. / 3 р. (агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3)

21.04.2021

25 красавіка а 16:00 у НЦСМ на Някрасава, 3 адбудзецца канцэрт у межах суправаджальнай праграмы мастацкага праекта «Чарнобыль. Эфект спячага».

Гук у мастацкім праекце «Чарнобыль. Эфект спячага» з’яўляецца адным з асноўных медыя, сродкам апавядання і важным кампанентам вялікага тэксту. Невыпадкова ў суправаджальную праграму да выставы ўключана музыка. Музыка, якая вызначаецца як «мастацкая арганізацыя гучання», адлюстроўвае і фіксуе рэчаіснасць, становіцца своеасаблівай «мовай» матэрыяльнага свету, натхнёным дакументам падзеі з бясконцым патэнцыялам інтэрпрэтацый. Яна ўвасабляе адначасова боль, адчай людзей і святло іх надзеі. Вы пачуеце творы савецкага грузінскага кампазітара, якога называюць «маэстра цішыні», Гія Канчэлі і французскага аўтара Франсіса Пуленка, эмацыянальнага, тэмпераментнага і надзвычай шчырага ў сваёй музыцы.

Духавы квінтэт салістаў Вялікага тэатра Беларусі выканае творы Гія Канчэлі «Духавы квінтэт» і Франсіса Пуленка «Секстэт для духавога квінтэта і фартэпіяна».

Выканаўцы:
Дыяна Гантарэнка (флейта)
Аляксандр Папсуеў (габой)
Віктар Пузыня (кларнет)
Андрэй Халомкін (фагот)
Віталь Карабухін (валторна)

Канцэрт рэалізуецца ў супрацоўніцтве з ГА «Экадом».

Уваход на канцэрт па квітках на выставу: 6 р. / 3 р. (поўны / ільготны).

Адрас: НЦСМ на вул. Някрасава, 3

Інфармацыя: +375 (17) 235-03-31
Каса: +375 (17) 281-74-79

20.04.2021

23 красавіка а 18:30 у НЦСМ на Някрасава, 3 адбудзецца дыскусія «Пункт назначэння - Чарнобыль» у межах мастацкага праекта «Чарнобыль. Эфект спячага».

З моманту аварыі на Чарнобыльскай АЭС прайшло 35 год. Наступствы яе дагэтуль з’яўляюцца прадметам вывучэння эколагаў, мастакоў, навукоўцаў і журналістаў. Што за гэты час адбылося з ведамі пра катастрофу?

З запрошанымі экспертамі мы паразважаем пра «Зону адчужэння» як пра зону пільнай увагі турыстычных кампаній і асобных ініцыятыў, абмяркуем узрастаючы попыт на такога кшталту вандроўкі, матывы іх удзельнікаў. Экалагічная павестка, пытанні бяспекі, уплыў на прыроднае асяроддзе і чалавека з’яўляюцца тут цэнтральнымі. Прадметам дыскусіі будуць таксама праекты, дзяржаўныя і прыватныя, па распрацоўцы лагатыпа і брэнда Чарнобыля. Разгледзім Зону як прастору даследавання і рэфлексіі сучасных мастакоў, дзеячоў культуры.

Спікеры:
Настасся Кузьмянок - біёлаг, эколаг, праект walktofolk.by
Андрэй Ганчароў - падарожнік у зону адчужэння
Ірына Сухій - экалагічны актывіст, заснавальнік ГА «Экадом», займаецца развіццём устойлівай энергетыкі ў Беларусі
Андрэй Кузьмянок - мастак, падарожнік у зону адчужэння, удзельнік выставы «Чарнобыль. Эфект спячага»
Андрэй Дубінін - фатограф, старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, удзельнік выставы «Чарнобыль. Эфект спячага»

Мадэратар: Вольга Рыбчынская

Колькасць месцаў абмежавана. Для ўдзелу неабходна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы: https://forms.gle/wgaVBq7Lu1eHTQT2A

Інфармацыя: +375 (17) 235-03-31

19.04.2021

У межах мастацкага праекта «Чарнобыль. Эффект спячага» запрашаем вас на экскурсію з куратаркай Дзінай Даніловіч і аўтарамі Вольгай Бубіч, Андрэем Дубініным, Сяргеем Кажамякіным і Святланай Станкевіч.

Калі: 22 красавіка ў 18.30
Дзе: НЦСМ на Някрасава, 3

Колькасць месцаў абмежавана - папярэдні запіс па тэлефонах: + 375 (17) 235-03-32, + 375 (17) 399-09-78.
Кошт экскурсіі - па ўваходнаму квітку на выставу: 6 р. / 3 р. (поўны / ільготны).

Просім наведвальнікаў прытрымлівацца масачнага рэжыму.

09.04.2021

А вось і першыя фотаздымкі з экскурсіі ў межах мастацкага праекта «Чарнобыль. Эфект спячага».

Сачыце за нашай суправаджальнай праграмай. Вас чакае шмат цікавага!

Работа выставы плануецца па 2 мая 2021 года.

Фота: Дзянiс Хворастаў.

     

05.04.2021

Сябры!

У межах мастацкага праекта «Чарнобыль. Эффект спячага» запрашаем вас на экскурсію з куратаркай Дзінай Даніловіч і аўтарамі Сяргеем Кажамякіным і Святланай Станкевіч.

Калі: 8 красавіка ў 18.30
Дзе: НЦСМ на Някрасава, 3

Колькасць месцаў абмежавана - папярэдні запіс па тэлефонах: + 375 (17) 235-03-32, + 375 (17) 399-09-78.
Кошт экскурсіі - па ўваходнаму квітку на выставу: 6 р./3 р. (поўны/ільготны).

Просім наведвальнікаў прытрымлівацца масачнага рэжыму.

29.03.2021

Фота справаздача з афіцынага адкрыцця міжнароднага мастацкага праекта «Чарнобыль. Эфект спячага» (НЦСМ на Някрасава, 3).

Буйнейшая тэхнагенная катастрофа на Чарнобыльскай АЭС - здарэнне, якое змяніла свет. Праз 35 год вакол чарнобыльскай тэмы працягвае працаваць эфект скажэння прасторы і часу: сацыяльнага, палітычнага, інфармацыйнага, культуралагічнага і этычнага. Аўтары праекта па-рознаму ўзаемадзейнічаюць з архівам грамадскай памяці, запазычваючы дакументальныя сведчанні мінулага, выкарыстоўваючы ўласныя матэрыялы і канструюючы версіі падзей.

Работа выставы плануецца па па 2 мая 2021 года.

Фота: Вольга Кірылава, Дзіна Даніловіч.

      

Больш фота - на старонке НЦСМ у ФБ:  https://www.facebook.com/ncsmby/posts/181729754843...