Национальный павильон Республики Беларусь на 57-ой Венецианской Биеннале современного искусства

На 57-й Венецыянскай біенале Беларусь прадстаўлена арт-праектам Стол

11 мая 2017 года адбылося афіцыйнае адкрыццё Нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь на 57-й Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва. У мастацкай галерэі Secco Marina Space распачаў працу куратарскі праект вядомага беларускага мастака Рамана Заслонава.

Арганізатарам Нацыянальнага павільёна выступае Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Італьянскай рэспубліцы. Спонсарскую дапамогу ў рэалізацыі праекта аказала беларускае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства экспартна-імпартнага страхавання “Белэксімгарант”.

57-я Венецыянская біенале — адзін з найбольш вядомых сусветных мастацкіх форумаў, прысвечаных сучаснаму мастацтву — пройдзе 13 мая па 26 лістапада 2017 года. У гэтым годзе на суд міжнароднага журы і шматлікіх гледачоў з усіх куткоў планеты Беларусь прадстаўляе праект “Стол”. Сааўтарамі куратара праекта і яго ідэйнага натхняльніка Рамана Заслонава стаў прадзюсер Віктар Лабковіч і рэжысёр Сяргей Талыбаў.

“Стол” уяўляе сабой 32-хвіліннае відэа з больш чым двух дзясяткаў міні-сцэн, якія бесперапынна змяняюць адзін аднаго на фоне галоўнага і нязменнага аб'екта — роўнай паверхні стала. Такім чынам, стол становіцца не проста “сцэнай”, на якой разгортваюцца драматычныя, камічныя і філасофскія сюжэты, але і галоўнай сведкай і нават дзеючай асобай кожнага з іх. Гледачу прапануецца не проста назіраць за тым, што адбываецца з боку, але літаральна апынуцца за адным сталом з героямі відэа-арта.

Тонкая гульня беларускіх акцёраў, мастакоў і нават простых людзей, ніяк не звязаных са светам мастацтва, надаюць праекту“Стол” яркую індывідуальнасць і філасофскае гучанне, дапоўненае шырокай гамай сэнсавых адценняў — ад тонкай самаіроніі да трагізму. Як сама канцэпцыя, так і яе рэалізацыя знаходзяцца ў поўнай адпаведнасці з тэмай 57-й Венецыянскай біенале — Viva arte viva (“Няхай жыве жывое мастацтва!”).

Праект Рамана Заслонава пры ўсёй жанравай разнастайнасці (татальная інсталяцыя, відэа-арт, аб'ект) уяўляе сабой спробу вывесці гледача з камфортнага стану сузірання твора мастацтва, прымусіць прачытваць аўтарскі мэсэдж і актыўна саўдзельнічаць у прадуцыраванні сэнсаў, сутыкнуцца з кодамі і сэнсавымі дамінантамі, зашыфраванымі ў кадрах відэа-арта. Абавязковая ўмова ўспрымання выставы счытванне гэтых візуальных вобразаў, якія ўзнікаюць за бясконца доўгім сталом на экране. Вобразы, як характарныя маскі, вось тая прастора, якую ў дадзеным праекце стварае сам аўтар”, — адзначае камісар павільёна, дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Наталля Шаранговіч.

Удзелу праекта “Стол” у Венецыянскай біенале папярэднічаў конкурс на стварэнне куратарскай канцэпцыі беларускага павільёна, на які было пададзена 18 заявак. Рашэннем журы ў складзе прадстаўнікоў Міністэрства культуры, Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, Нацыянальнага мастацкага музея, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў і іншых арганізацый, для ўдзелу ў форуме была выбраная канцэпцыя Рамана Заслонава.

2017 год стане чацвёртым вопытам удзелу прадстаўнікоў беларускага сучаснага мастацтва ў Венецыянскай біенале.

Застаючыся таямніцай часам нават для саміх беларусаў, Беларусь прыцягвае да сябе ўсё больш увагі ў сусветнай мастацкай супольнасці. Удзел Беларусі ў Венецыянскай біенале — тая самая нагода, дзякуючы якой пра Беларусь і яе сучаснае мастацтва будуць гаварыць на міжнародным узроўні. Сёння менавіта сучаснае мастацтва адлюстроўвае той філасофскі пошук ідэнтычнасці і новых сэнсаў быцця, які прывядзе Беларусь і беларусаў на свой, зусім асаблівы шлях развіцця. Гэта зусім захапляльны працэс, і мы вельмі рады да яго датыкнуцца”, — адзначыў Раман Заслонаў.

Падчас афіцыйнага адкрыцця Нацыянальнага павільёна адбылася прэм'ера відэа-арта “Стол”. Па завяршэнні біенале ўбачыць праект Рамана Заслонава ў залах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў змогуць і беларускія гледачы.


Даведка

Раман Леанідавіч Заслонаў нарадзіўся 27 жніўня 1962 года ў Мінску. У 1985 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Стажыраваўся ў народнага мастака Міхаіла Савіцкага ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР. З 1990 года становіцца членам Беларускага саюза мастакоў. З 1997 года пражывае ў Францыі. З'яўляецца ўдзельнікам шматлікіх міжнародных і персанальных выстаў. У 2015 годзе персанальная выстава Рамана Заслонава з поспехам прайшла ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.