Праект пра выпускнікоў творчых майстэрняў на Някрасава

Будынак, дзе цяпер размяшчаецца адзін з карпусоў Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, мае даволі багатую гісторыю.

У свой час на вуліцы Някрасава, 3 існавалі Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры. Іх ініцыятарам і нязменным кіраўніком быў Герой Беларусі, народны мастак СССР Міхаіл Савіцкі.

Наш новы праект пра выпускнікоў майстэрняў - людзей, якія вучыліся і працавалі тут, жылі, захапляліся і знаходзілі сябе. Пра тое, чым сталі майстэрні для кожнага з іх.

Герой першай серыі - Раман Сустаў, мастак-графік, выпускнік аддзялення графікі Творчых акадэмічных майстэрняў жывапісу, графікі і скульптуры.

Праект пра выпускнікоў Творчых акадэмічных майстэрняў жывапісу, графікі і скульптуры. Другая серыя.

Павел Кандрусевіч. Аб сваім жыцці, станаўленні і творчасці ў перыяд працы ў майстэрнях.

Інтэрв'ю з Міхаілам Гаўрыленка, аспірантам другога выпуску Творчых акадэмічных майстэрняў жывапісу, графікі і скульптуры.

Міхаіл Міхайлавіч расказаў аб сваём жыцці да майстэрняў, любові да спорту і дзіцячых марах.

Ігар Засімовіч-скульптар, выпускнік Творчых акадэмічных майстэрняў жывапісу, графікі і скульптуры.

У межах выставачнага праекта, прысвечанага 5-годдзю Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Уладзіслаў Квартальны і Яўгенія Цімашэнка - выпускнікі Творчых акадэмічных майстэрняў жывапісу, графікі і скульптуры.

Пра каханне, творчасць і працу з выкладчыкамі майстэрняў. Можа быць, яны сапраўды аб'ядноўвалі?

Ігар Бархаткоў - беларускі мастак, адзін з першых выпускнікоў Творчых акадэмічных майстэрняў жывапісу, графікі і скульптуры.

У межах выставачнага праекта, прысвечанага 5-годдзю Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, Ігар Антановіч распавёў пра маладосць, сваю сям'ю і навучанне ў творчых майстэрнях.