Сувенірная прадукцыя ў НЦСМ

Распавядаем вам аб нашай сувенірнай прадукцыі, якую вы можаце знайсці і купіць на касах у філіялах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў. У нас Вы можаце знайсці разнастайныя сувеніры, якія стануць выдатным дадаткам да вашай калекцыі або незвычайным падарункам для сяброў і блізкіх.


Магніты з творамі з калекцыі фонду НЦСМ могуць стаць матэрыяльнай часткай памяці з адлюстраваннем вашай любові да мастацтва і нашага цэнтру. Яны выдатна ўпрыгожаць ваш халадзільнік або магнітную дошку!


Драўляныя і керамічныя значкі, якія ўвасабляюць мастацтва, будуць найлепшым спосабам выказаць вашу індывідуальнасць і стануць яркім акцэнтам на вашай вопратцы або заплечніку.

І, вядома ж, мы не забыліся пра ювелірныя вырабы. Вы зможаце знайсці цудоўныя ўпрыгажэнні ў нашым асартыменце, якія падкрэсляць вашу індывідуальнасць і нададуць элегантнасці вашаму ладу.

А прыгожа аформленая ключніца дапаможа вам арганізаваць і захаваць вашыя ключы ў адным месцы, а таксама стане стыльным дадаткам да вашага інтэр'еру.


Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю або набыць сувенірную прадукцыю, наведайце наш цэнтр! Дзякуй за вашу падтрымку, чакаем вас у НЦСМ!