Выстава «Альбэрабэла» | Cтужка падзей

22.09.2020

25 верасня а 17:30 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае паглядзець выставу італьянскага мастака Міма дэ Фелічэ «Альбэрабэла» ў суправаджэнні яе арганізатараў: дызайнера Алеся Фаменкі і мастацтвазнаўцы Яўгена Шунейкі.

Мастаку Міма дэ Фелічэ, прозвішча якога перакладаецца з італьянскай не іначай як «шчаслівы», пашчасціла ўсё жыццё правесці ў надзвычайным горадзе Альбэрабэла. Ведаюць пра гэты горад далёка за межамі Італіі, дзякуючы, у першую чаргу, трулям, уключаным у 1996 годзе ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Трулі - дзіўныя дамы з конусападобнымі дахамі, якія будаваліся, пачынаючы з XVI стагоддзя, без цэменту і аніякага іншага змацавальнага раствору. Іх можна было лёгка і хутка разбурыць, проста выцягнуўшы адзін адмысловы камень. Жыццё сучасных людзей у гэтым сюррэалістычным месцы, шчыльна застаўленым белымі трулямі, чалавек і зямля, на якой ён жыве, цяжкая праца пад пякучымі прамянямі сонца - усё гэта ў цэнтры ўвагі італьянскага мастака Міма дэ Фелічэ на выставе ў НЦСМ.

Акурат з 25 верасня штогод пачынаюць святкаваць дзень горада у незвычайным Альбэрабэла, які нават падчас страшэннай пандэміі каранавірусу ў Італіі ў 2020 годзе цудоўным чынам застаўся не закранутым гэтай хваробай.

Удзел у мерапрыемстве ў НЦСМ па квітках на выставу: 5 р. / 2 р. (поўны / ільготны).

НЦСМ на вул. Някрасава, 3
Тэл.: +375 (17) 399-09-79, +375 (17) 235-03-32.

Просім наведвальнікаў прытрымлівацца масачнага рэжыму.

21.09.2020

Відэарэпартаж тэлеканала Беларусь 1 пра выставу італьянскага мастака Міма дэ Фелічэ «Альбэрабэла»:
https://www.tvr.by/news/kultura/vystavka_italyanskogo_khudozhnika_odnogo_goroda_v_tsentre_sovremennykh_iskusstv/

12.09.2020

Артыкул штотыднёвай грамадска-асветнiцкай газеты «Культура» пра выставу «Альбэрабэла»:
http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17468