Выстава «У пошуках лепшага» | Cтужка падзей

01.03.2021

Відэарэпартаж тэлеканала Беларусь 1 пра выставачны праект «У пошуках лепшага»:

19.02.2021

Учора на Някрасава, 3 адбылося адкрыццё выставы з фонду НЦСМ «У пошуках лепшага».

Экспазіцыя выставы ўключае творы жывапісу, графікі і скульптуры беларускіх мастакоў, якія вызначалі нефармальныя арт-практыкі канца ХХ стагоддзя (1980-1990-я гг.) у беларускай культурнай прасторы.

Гэта творы беларускіх мастакоў з нашай калекцыі: Бушчыка Мікалая, Дасужава Аляксандра, Забаўчыка Аляксандра, Іванова Барыса, Касцючэнка Васілія, Кірушчанкі Сяргея, Малея Аляксандра, Басава Ізраіля, Літвінавай Зоі, Пятрова Віктара, Салаўёва Аляксандра, Скрыпнічэнкі Георгія, Хобатава Леаніда і іншых.

Выстава працягнецца да 21 сакавіка.

Прыходзьце!

Фота: Дзіна Даніловіч.