Выставачны праект «Сучасны беларускі пейзаж» | Cтужка падзей

25.02.2021

Сябры!

Да заканчэння выставы засталіся лічаныя дні!
Антон Вырва распавядае пра сябе і запрашае вас на «Сучасны беларускі пейзаж».

Паспейце на апошнюю куратарскую экскурсію па выставе.

Пятніца а 16 гадзіне
НЦСМ на Някрасава, 3

Кошт уваходнага квітка на экскурсію: 5 р./ 2 р.

17.02.2021

Артыкул грамадска-палітычнай газеты «Звязда» пра выставачны праект «Сучасны беларускі пейзаж»:
https://zviazda.by/be/news/20210217/1613557697-byc-da-krayu-shchyrym

09.02.2021

Пейзаж - параўнальна малады жанр жывапісу.

Стагоддзямі вобразы прыроды выкарыстоўваліся толькі ў якасці асяроддзя пражывання персанажаў, дэкарацый для абразоў, пасля - для сцэн жанравых сюжэтаў і партрэтаў.

Паступова, з развіццём навуковых і вопытных ведаў перспектывы, святлаценю, агульнай кампазіцыі, каларыту, рэльефнасці малюнка, прыродныя віды сталі спачатку раўнапраўным членам сюжэтнай кампазіцыі, а затым трансфармаваліся ў цэнтральны прадмет малюнка.

Росквіт пейзажнага жывапісу азнаменавала развіццё пленэрнага пейзажу, звязанага з вынаходствам ў XIX стагоддзі метаду вытворчасці цюбікавых фарбаў. Жывапісец мог працаваць удалечыні ад сваёй майстэрні, на прыродзе, пры натуральным асвятленні. Гэта значна ўзбагаціла выбар матываў, наблізіла мастацтва да гледача, дало магчымасць творцу ўвасобіць свае непасрэдныя эмацыйныя ўражанні ў твор жывапісу.

Бліжэйшыя экскурсіі адбудуцца:
10.02 а 18:00
12.02 а 16:00

Кошт экскурсіі - па ўваходнаму квітку на выставу: 5 р./2 р. (поўны/ільготны).

Інфармацыя: +375 (17) 399-09-78, +375 (17) 235-03-32.

03.02.2021

Кожныя сераду і пятніцу мы запрашаем Вас на экскурсіі па экспазіцыі выставачнага праекта «Сучасны беларускі пейзаж».

Ужо сёння а 18:00 адбудзецца першая куратарская экскурсія з Міхаілам Мірошнікавым. А ў пятніцу ў 16:00 зазірніце да нас на аўтарскую экскурсію з Антонам Вырва.

Сачыце за абнаўленнямі праграмы экскурсій у нашых сацыяльных сетках!

Кошт экскурсіі - па ўваходнаму квітку на выставу: 5 р./2 р. (поўны/ільготны).

Інфармацыя: +375 (17) 399-09-79, +375 (17) 235-03-32.

Просім наведвальнікаў прытрымлівацца масачнага рэжыму.

02.02.2021

Відэарэпартаж тэлеканала Беларусь 1 пра выставачны праект «Сучасны беларускі пейзаж»:

01.02.2021

Артыкул грамадска-палітычнай газеты «Звязда» пра выставачны праект «Сучасны беларускі пейзаж»:
http://zviazda.by/be/news/20210122/1611335456-cudounaya-syamyorka-i-peyzazh-u-ncsm-adkrylasya-novaya-vystava

29.01.2021

Відэарэпартаж тэлеканала Беларусь 3 пра выставачны праект «Сучасны беларускі пейзаж»:

28.01.2021

Артыкул cеткавага выдання «Беларусь сегодня» пра выставачны праект «Сучасны беларускі пейзаж»:
https://www.sb.by/articles/tvorchasts-pamnozhanaya-na-sem-talenta.html

24.01.2021

Артыкул «BELARUS.BY» пра выставу «Сучасны беларускі пейзаж»:
https://www.belarus.by/ru/press-center/press-release/uskolzajuschee-velikolepie-prirody-vystavka-sovremennogo-belorusskogo-pejzazha-otkrylas-v-ntssi_i_124349.html

22.01.2021

А вось і наша фотасправаздача з адкрыцця выставы «Сучасны беларускі пейзаж».

Мастакі, якія нарадзіліся і пачыналі сваю мастацкую адукацыю ў сярэдніх навучальных установах Мінска, Магілёва і Гомеля, працягвая традыцыі, у асноўным, рускага акадэмізму, стварылі свой стыль, які дапамагае беларускаму лірычнаму краявіду заставацца візітнай карткай айчыннага мастацтва.

На выставе прадстаўлены работы Васілія Пяшкуна і Антона Вырвы, Віталія Гуназы і Уладзіслава Пятручыка, Міхаіла Крата і Рамана Коршунава, Васілія Чатнеўцава, якія працуюць у наш час і таксама сучасныя, як і беларускія экспрэсіяністы, абстракцыяністы і сімвалісты. Гэта класіка ў жывапісе працягвае існаванне таго феномена, які завем «беларускай школай».

Выставачны праект «Сучасны беларускі пейзаж» можна ўбачыць у НЦСМ на вул. Някрасава, 3 да 28 лютага 2021 года.

Фота: Дзіна Даніловіч.

     

Больш фота - на старонцы НЦСМ у Facebook: https://web.facebook.com/ncsmby/posts/176794459004...