Выставка «Уравнение состояния» | Лента новостей

12.12.2020

Праект «Ураўненне стану» завершаны.

Мы хочам падзякаваць усім удзельнікам праекта. Асобны дзякуй нашай куратарцы Дзіне Даніловіч і ўсёй камандзе Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў.

Напрыканцы фотарэпартаж з апошняй экскурсіі ад Дзянiса Хворастава.

     

Больш фота - на старонцы НЦСМ у ФБ: https://www.facebook.com/ncsmby/posts/1735773983258869

06.12.2020

Видеорепортаж телеканала Беларусь 3 о выставке «Уравнение состояния»:

01.12.2020

Запрашаем Вас 4 снежня ў 18:30 на другую экскурсію ў межах праекта «Ураўненне стану». Дзіна Даніловіч, Марыя Карнеенка, Андрэй Кузьмянок, Ігар Ганчарук, Ігар Саўчанка, Кацярына Малама распавядуць пра ідэю стварэння праекта, сваіх творах і новай рэальнасці.

Месца сустрэчы: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Чакаем!

Кошт квіткоў: 5 р./2 р. (поўны/ільготны - агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3)

Інфармацыя: +375 (17) 399-09-79, +375 (17) 235-03-32.

Просім наведвальнікаў прытрымлівацца масачнага рэжыму.

30.11.2020

Фотасправаздача з экскурсіі па выставе «Ураўненне стану».

Вас было так шмат, што мы вырашылі зладзіць яшчэ адну экскурсію. Усё тыя ж. На тым жа месцы. У той жа час.

Хутка будзе анонс.

Сачыце за абнаўленнямі.

Ваш НЦСМ.

     

Больш фота - на старонцы НЦСМ у ФБ: https://web.facebook.com/ncsmby/posts/1725939474242320

25.11.2020

Запрашаем Вас 27 лістапада ў 18:30 на экскурсію з куратаркай і аўтарамі праекта «Ураўненне стану». Дзіна Даніловіч, Марыя Карнеенка, Андрэй Кузьмянок, Ігар Ганчарук пра ідэю стварэння праекта, сваіх творах і новай рэальнасці.

Месца сустрэчы: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3).

Чакаем!

Кошт квіткоў: 5 р. / 2 р. (поўны/ільготны - агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3)
Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00
Выхадныя: панядзелак, аўторак
Каса: +375 (17) 281-74-79
Інфармацыя: +375 (17) 399-09-79, +375 (17) 235-03-32

24.11.2020

Фотасправаздача з афiцыйнага адкрыцця фатаграфічнага праекта «Ураўненне стану» куратаркі Дзіны Даніловіч.

Ураўненне стану» - гэта ўзаемадзеянне персанальных выказванняў адзінаццаці аўтараў, паміж якімі выяўляецца асаблівая сувязь, магчымая толькі пры абставінах «тут і цяпер». Сучаснасць можа існаваць у мове мастакоў як штосьці часовае, ледзьве ўлоўнае. Пры гэтым сэнс нараджаецца прамінулым днём, гэта заўсёды нейкае вяртанне да таго, што было.

Работа выстаўкі плануецца па 6 снежня 2020 года.

Фота: Вольга Кірылава.

     

Больш фота - на старонцы НЦСМ у ФБ: https://web.facebook.com/ncsmby/posts/1722683807901220