Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў і кінакааператыў "Кінаклуб.оrg" запрашаюць 6 лютага а 17:00 на паказ кароткаметражных фільмаў “(Бес)праблемнае кіно”.
Тры рэжысёры Роберт Сенэка, Ганна Баранец і Аляксандр Мартынюк зрабілі спробу звярнуцца да праблемаў сучаснага грамадства, распавёўшы пра іх на мове кінематографа.
На паказе будуць прысутнічаць рэжысёры кінастужак, якія распавядуць гісторыі стварэння кароткаметражак, пакажуць back-stage здымкі і пагутараць з гасцямі пра кіно і праблемы, якія закранаюцца ў фільмах.
Паказ праекта “(Бес)праблемнае кіно” – гэта працяг дзейнасці "Кінаклуб.оrg", які ў снежні мінулага года сабраў у сценах НЦСМ на Някрасава, 3 кінааматараў на workshop па стварэнню кароткаметражак, а 6 лютага можна будзе паглядзець на гатовыя працы кінааматараў.
НЦСМ, вул. Някрасава, 3
6 лютага а 17:00
Кошт 30 000
Тэл. для даведак 2808290
NCSM.BY

З 01.08.2025 па 14.12.2025 Міністэрства культуры праводзіць на базе дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу “Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь” Рэспубліканскі конкурс “Трыенале маладых мастакоў” у 2025 годзе.
Министерство культуры проводит республиканский конкурс по созданию в 2025 году произведений изобразительного искусства по государственному социально-творческому заказу.