Іншае

Чацвёртая лекцыя кіраўніка праекта “Вандроўкі ў мінулае” Паўла Дзюсекава

прысвечана менскім некропалям - Кальварыі, Вайсковым і Усходнім могілкам

  • 15.03.2017
  • 19.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Чацвёртая лекцыя кіраўніка праекта "Вандроўкі ў мінулае" Паўла Дзюсекава ў дыскусійным клубе BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі прысвечана менскім некропалям - Кальварыі, Вайсковым і Усходнім могілкам. Падчас лекцыі гаворка пойдзе пра гісторыю некропаляў і асобаў, што там пахаваны.

Запрашаем вас на лекцыю, якая пройдзе ў межах адукацыйнай праграмы дыскусійнга клуба BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3) 15 сакавіка 2017 г. Пачатак а 19 гадзіне.

Уваходна лекцыю па ўваходных білетах НЦСМ.


Білет дае права агляда экспазіцыі.
Кошт: 3 руб. - агульны, 2 руб. і 1,5 руб. - для ільготных катэгорыяў грамадзянаў.

Пра аўтара:
Павел Дзюсекаў (нар. 1988) - гісторык, краязнавец, экскурсавод, кіраўнік праекту "Вандроўкі ў мінулае". Нарадізўся і ўсё жыцьцё пражыў у Менску, скончыў гістфак БДПУ ім. М. Танка. Дасьледчык і папулярызатар гісторыі Менску.

Спасылкі на старонкі праекту "Вандроўкі ў мінулае":


https://vk.com/vandrouki_u_minulaje
www.facebook.com/groups/vandrouki.u.minulaje

Другія мерапрыемствы
Спецпраекты Рэспубліканскі конкурс “Трыенале маладых мастакоў” у 2025 годзе

З 01.08.2025 па 14.12.2025 Міністэрства культуры праводзіць на базе дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу “Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь” Рэспубліканскі конкурс “Трыенале маладых мастакоў” у 2025 годзе.

Спецпраекты Конкурс по созданию произведений искусства (государственный социально-творческий заказ 2025 г.)

Министерство культуры проводит республиканский конкурс по созданию в 2025 году произведений изобразительного искусства по государственному социально-творческому заказу.