Іншае

Паказ і абмеркаванне фільма «Сыны ідуць у бой»

  • 07.08.2020
  • 18.30
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

«Кіно дзяцей вайны. Асабісты погляд на Вялікую Айчынную рэжысёраў-шасцідзесятнікаў»

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь запрашае на цыкл паказаў беларускага ваеннага кіно ў рамках выставы «Алфавіт вайны» з удзелам кінакрытыкаў.

7 жніўня, 18:30. Фільм трэці. «Сыны ідуць у бой» Віктара Турава.

Мадэратар – кінакрытык Тарас Тарналіцкі.

Экранізацыя аўтабіяграфічнага рамана Алеся Адамовіча «Партызаны» з’яўляецца ва ўсіх сэнсах паваротнай кропкай ў фільмаграфіі беларускага кінакласіка Віктара Турава. Складзеная з двух частак – «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой» - яна замыкае аўтарскую тэтралогію ваеннага кіно, пачатую яшчэ ў дыпломнай працы «Праз могілкі», і фактычна падводзіць рысу пад тураўскім перыядам шасцідесятніцкага кіно. Рэжысер нарэшце звяртаецца да айчыннай ваенай прозы, якую увасабляе напрацаванымі за мінулыя гады мастацкімі і стілістычнымі прыемамі. Як «Сыны ідуць у бой» ператварылі маладога талента Віктара Турава ў сапраўднага кінаймастра, і як гэтаму паспрыяла сяброўства аўтара з музыкай Уладзімірам Высоцкім? Менавіта пра гэта ўсё абмяркуем пасля прагляду стужкі.

Фільмы прадастаўлены кінакампаніяй «Беларусьфільм»

НЦСМ вул. Някрасава, 3
Кошт квіткоў: 5 р. / 2 р. (агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3)

Другія мерапрыемствы
11.07.2025 19:00-20:40 Някрасава, 3
Тэатр Спектакль “ИЮЛЬ”

Многоголосие о любви и жестокости.

Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!