Іншае

Паказ і абмеркаванне фільма «Усходні калідор»

  • 17.07.2020
  • 18.30
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

«Кіно дзяцей вайны. Асабісты погляд на Вялікую Айчынную рэжысёраў-шасцідзесятнікаў»

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь запрашае на цыкл паказаў беларускага ваеннага кіно ў рамках выставы «Алфавіт вайны» з удзелам кінакрытыкаў.

17 ліпеня, 18:30. Фільм другі. «Усходні калідор» Валянціна Вінаградава

Мадэратар сустрэчы - Максім Карпіцкі.

Не забаронены, не знішчаны і амаль не крануты пільнымі рэдактарамі, «Усходні калідор» тым не менш не трапіў у пракат і на дзесяцігоддзі выпаў з гісторыі беларускага кіно. Таму так каштоўная кожная магчымасць паглядзець і абмеркаваць гэтую стужку, што цяпер раптам стала хіба не галоўным узорам беларускага кінамадэрнізму, але бадай што так і не была належным чынам асэнсаваная. Малпаванне французскай «Новай хвалі» ці неад’емная частка падзабытай гісторыі кіно? Стылістычнае штукарства ці шчырае выказванне? Чаму так сталася, што Вінаградаў - шчаслівец, што вучыўся і працаваў разам з Таркоўскім і ў якасці дыпломнай працы атрымаў рэдкую магчымасць зняць поўны метр, - мала не скончыў сваю кар’еру на «Усходнім калідоры», сваім лепшым фільме? Фільм ставіць куды больш пытанняў, чым дае адказаў.

Нагадаем, што ў рамках цыкла будуць паказаныя чатыры знакамітыя стужкі беларускага савецкага кінематографа:

«Цераз могілкі» Віктара Турава.
Мадэратар - Дар’я Амяльковіч. 17 чэрвеня 18:30.
«Усходні калідор» Валянціна Вінаградава.
Мадэратар - Максім Карпіцкі. Час сустрэчы - 17 ліпеня 18:30.
«Сыны сыходзяць у бой» Віктара Турава.
Мадэратар - Тарас Тарналіцкі. Час сустрэчы - 7 жніўня 18:30.
«Ідзі і глядзі» Элема Клімава.
Мадэратар - Ірэна Кацяловіч. Час сустрэчы - верасень, дата ўдакладняецца.

Фільмы прадастаўлены кінакампаніяй «Беларусьфільм».

НЦСМ вул. Някрасава, 3
Кошт квіткоў: 5 р. / 2 р. (агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3)
Каса: +375 (17) 281-74-79

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.