Іншае

Паказ і абмеркаванне фільма В.Нікіфарава «Душа мая, Марыя»

  • 28.04.2021
  • 18.30
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

28 красавіка а 18:30 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на паказ і абмеркаванне фільма Вячаслава Нікіфарава «Душа мая, Марыя» (1993 г.) у рамках праекта «Чарнобыль. Эфект спячага».

Дзеянне фільма разгортваецца падчас Чарнобыльскай катастрофы. Мікола Ахрэмчык вяртаецца з лесу, дзе ён гнаў самагон, і знаходзіць сваю вёску апусцелай. Сярод закінутых дамоў і здзічэлай свойскай жывёлы адна толькі дзіўная маладая жанчына неадступна ходзіць за ім. Разам з прасвятленнем да Міколы прыходзіць і пачуццё кахання да яе. Мудры і наіўны, ён зведаў жыццё, але не спасцігнуў яго сутнасці. Толькі на парозе смерці, вобраз якой і ўвасабляла маладая жанчына, Мікола даведаўся аб прызначэнні чалавека на зямлі, аб усемагутным каханні і аб тым, што больш за ўсё ў жыцці варта цаніць само жыццё.

Фільм прадастаўлены для паказу Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм».

Уваход на кінапаказ - па квітках на выставу: 6 р. / 3 р. (агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3).

Адрас: НЦСМ на вул. Някрасава, 3
Інфармацыя: +375 (17) 235-03-32