Іншае

Виртуальный проект «Адзіная спадчына»

  • 01.01.2022 - 31.12.2022
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

С 1 января 2022 года Национальный центр современных искусств запускает виртуальный проект «Адзіная спадчына», приуроченный ко Дню народного единства.


7 студзеня - Раство.

Батлейка – беларускі народны тэатр лялек на рэлігійную і бытавую тэматыку. Прынята лічыць, што тэатры батлеечнага тыпу з'явіліся ў Еўропе ў XV стагоддзі. У Беларусі батлейка атрымала распаўсюджванне ў XVI стагоддзя. Гэты від народнага тэатра прыйшоў з Украіны і Польшчы. Батлеечныя спектаклі сваімі сюжэтамі адлюстроўвалі сацыяльныя і рэлігійныя працэсы, якія адбываліся ў грамадстве.

Тэатр адкрываў сезон у строга вызначаны традыцыяй час – у Каляды, і працягваў разыгрывацца да завяршэння Святых вечароў. Лялькаводы, музыканты і хор хадзілі ад дома да дома, альбо ладзілі прадстаўлення на гандлёвых плошчах.

Рэпертуар батлеек можна падзяліць на два жанру: “высокі” – рэлігійная тэматыка і “нізкі” – сатырычныя сцэнкі з народнага жыцця. Кожная разыгрывалася на сваім ярусе – верхнім ці ніжнім. Нараўне з рэлігійнай п'есай “Цар Ірад”, народнай драмай “Цар Максіміліян”, уваходзілі таксама жанравыя сцэны “Мацей і доктар”, “Антон з казой і Антоніха” і шэраг іншых. У батлейцы пастаянна сутыкаліся рэлігійная містыка, жыццёвы рэалізм і набожнасць.

У пачатку XX стагоддзя батлейка аддала першынство прафесійным тэатрам. На працягу некалькіх гадоў паглядзець прадстаўленне ў традыцыйным народным тэатры “Батлейка” можна было ў гісторыка-культурным музеі-запаведніку“Заслаўе”.

У калекцыі НЦСМ захоўваецца карціна Ларысы Макатун “Калыска анёла”, на якой мы можам бачыць, як выглядае двухпавярховая батлейка. Батлейка такога тыпу ўяўляе сабой вялікую скрыню з двума паверхамі. Верхні ярус – “неба” –сімвалізаваў месца, дзе праходзілі паказы, звязаныя з біблейскімі тэмамі. Ніжні ярус – “зямля”– тут дэманстраваліся сцэны бытавога характару.

Гэтая карціна створана паводле аднаго з самых папулярных біблейскіх сюжэтаў – нараджэння Ісуса Хрыста. У ніжняй частцы, знаходзіцца гэтая сцэна, якая ўвасабляе зямлю. Яна ілюструе сюжэт з Бібліі, згодна з якой Дзева Марыя нарадзіла Хрыста ў пячоры, якая служыла хлявом для хатняй жывёлы. Верхняя частка адлюстроўвае царства “нябеснае” з анёлам.

Макатун Ларыса Алегаўна

Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча ў 1975 годзе, 1991 годзе –Беларускае дзяржаўнае мастацкае вучылішча ім. А. К. Глебава, 1998 годзе –Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці “Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва”. З 1992 года бярэ ўдзел у рэспубліканскіх, замежных, міжнародных мастацкіх выставах. Працуе ў галіне станковага жывапісу. З 2001 г. выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Творы Ларысы Макатун знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Светлагорскай галерэі імя Г. Пранішнікава, у беларускіх і замежных калекцыях.

Складальнік тэксту – Кацярына Шухто, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела фондаў

Макатун Ларыса Алегаўна,”Калыска анёла”, 2006, Беларусь; палатно, алей; 60х60 см

Другія мерапрыемствы
01.09.2021 01.06.2022 14:00 - 16:30 Незалежнасці, 47
01.09.2021 01.06.2022 14:00 - 16:30 Незалежнасці, 47
Адукацыя Художественно–образовательные занятия для детей по курсу «Арт–азбука»

Национальный центр современных искусств приглашает детей на художественно-образовательные занятия по курсу «Арт-азбука». «Арт-азбука» - проект, построенный на основе искусствоведческих знаний и направленный на развитие творческого мышления детей. На занятиях мы вместе открываем для себя мир искусства, знакомимся с работами современных белорусских художников, учимся «видеть» картину и раскрывать замысел автора. Живое общение, игры и творческие задания разнообразят детские впечатления от занятий.

01.09.2021 01.06.2022 12:00 - 16:30 Незалежнасці, 47
01.09.2021 01.06.2022 12:00 - 16:30 Незалежнасці, 47
Адукацыя Творческие занятия по курсу «Азбука чувств»

​Национальный центр современных искусств приглашает родителей и детей на творческие занятия по курсу «Азбука чувств»! Курс «Азбука чувств» является частью семейной художественно-просветительской программы «Творческие занятия в Национальном центре современных искусств». Программа разработана для подростков, детей (10+), их родителей, бабушек и дедушек.