Адукацыя

Віртуальная выстава «Алфавіт вайны»

  • 30.12.2020 - 14.01.2021
  • 00.00 - 24.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Праект «Алфавіт вайны» – гэта, перш за ўсё, канцэптуальнае выказванне мовай сучаснага мастацтва на тэму, якая, здавалася б, даўно даследавана папярэднімі пакаленнямі аўтараў, – тэму Другой сусветнай вайны.

Перад аўтарамі стаяла складаная задача: як казаць пра не перажытае асабіста так, каб гэта было пераканаўча, шчыра і цікава для гледача, і так, каб не стаць закладнікамі стэрэатыпаў, якія акружаюць ваенную тэму.

Усе праекты, прадстаўленыя на выставе, аб’яднаны адной генеральнай тэмай – тэмай памяці.

У праекце «Подпісы вайны» Артур Бондар фіксуе на самы недаўгавечны фатаграфічны носьбіт – палароід – партрэты ветэранаў і просіць іх паставіць подпіс на фотаадбітку. У сваім праекце ён задае пытанне: што будзе з памяццю аб падзеях Другой сусветнай, калі не застанецца аніводнага жывога сведкі тых падзей?

     

Своеасаблівым адказам на гэтае пытанне становяцца праекты іншых аўтараў выставы. Напрыклад, створаны ў рэдкім для беларускага фатаграфічнага поля жанры mockumentary праект Аляксандра Веледзімовіча «Алексіяда». Аляксандр прысвяціў праект свайму прадзеду – ваеннаму разведчыку Аляксею Окуневу, аповеды якога пра вайну ён чуў у дзяцінстве. Прадзед стаў для Аляксандра сапраўдным героем, а праект – міфалагічнай гісторыяй прыгодаў прадзеда падчас вайны. У сваім аповедзе Аляксандр змешвае рэальныя гістарычныя і біяграфічныя факты, дакументы, фотаздымкі з цалкам прыдуманымі, пакідаючы за сабой права на інтэрпрэтацыю падзей тых часоў.

     

Яшчэ больш радыкальны ў сваім мастацкім выказванні Аляксандр Міхалковіч у праекце «Прымусіць інтэрнэт памятаць Халакост». Здзяйсняючы віртуальную інтэрвенцыю архіўных фотасведчанняў зверстваў, учыненых над яўрэямі ў канцлагерах на тэрыторыі Латвіі, у сучасны лічбавы свет, ён настойвае на тым, што мы абавязаны памятаць заўсёды, у кожны, нават самы радасны момант.

     

У сваёй канцэптуальнай лічбавай інсталяцыі «1941» Ігар Саўчанка разважае аб тым, якія чыннікі ўплываюць на суб’ектыўнасць памяці, якія крытэрыі робяць яе выбіральнай альбо лакальнай. Чатыры лічбы на электронным табло – «19-41». Чаму для аднаго яны застануцца толькі часам на гадзінніку, а для іншага стануць сімвалам трагічнай даты? Чатыры лічбы як лакмусавая паперка памяці.

     

Зусім іншую візуальную мову для аповеду пра Халакост і злачынствы нацыстаў выбірае яшчэ адзін удзельнік выставы Саша Курмаз у праекце «Кветкі з Маўтхаўзена», які ён здымаў на тэрыторыі былых казармаў канцлагера. На фотаздымках аскетычныя, у асноўным жоўтыя кветкі на глыбокім чорным фоне – носьбіты памяці аб загінулых у канцлагеры людзях.

     

Дакументальны праект Аляксандра Кладава «Ваенныя звычкі» – гэта два масіва фатаграфічнага матэрыялу, знятых на працягу амаль 10 гадоў: першы – партрэты ветэранаў у іх дамах, у звыклых для ніх абставінах, вельмі асабістыя, амаль без дыстанцыі, другі – дакументацыя ваенных парадаў. На супрацьпастаўленні асабістага і афіцыйнага будуецца ўнутраная логіка гэтага праекта.

     

Праект Вольгі Савіч «Алфавіт вайны», які даў назву ўсёй выставе, – гэта спроба фіксацыі і структуравання адмысловай мовы жэстаў вайны на аснове даследавання разнастайнага па геаграфіі і часу візуальнага матэрыялу з месцаў ваенных дзеянняў.

Акрамя праектаў сучасных аўтараў, важнай часткай экспазіцыі з’яўляюцца архіўныя дакументы (лісты з фронту, узнагародныя і пахавальныя лісты) і фотаздымкі з сямейных архіваў, якія суправаджаюцца асабістымі гісторыямі. Гэта чуллівыя сведчанні дачынення прыватных, сямейных гісторый да агульнай гісторыі і памяці пра вайну.

     

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.