Віртуальная выстава «Сэрца назіральніка за птушкамі»
Інспірацыяй для выставы стала кніга «Мроі пра паветра. Вопыт пра ўяўленне руху» французскага філосафа і мастацтвазнаўцы Гастона Башляра.
Мара пра чалавечы палёт настолькі простая і недвухсэнсоўная, што часта ўспрымаецца на мяжы банальнасці. Аднак у гэтай выставе, як і ў кнізе Гастона Башляра, гаворка ідзе пра больш агульнае і ўніверсальнае - пра нязменную ментальную накіраванасць чалавека ўверх («чалавек, паколькі ён чалавек, не можа жыць гарызантальна»), выключна пазітыўную трактоўку ўзвышэння чалавека: ад простага «вышэй нос» да ўяўленняў пра паветраную лёгкасць душы. Узяўшы за аснову сімвалізм палёту, выстава паказвае нязменнае імкненне чалавека да ўзнёслага, яго адчайнае жаданне пераадолець штодзённасць, сцвярджае каштоўнасць летуценнасці і фантазіі і ў той жа час нагадвае пра крохкасць чалавечага.
Асобнай лініяй праходзіць на выставе тэма палёту Ікара. Ва ўмовах сучаснасці гэты міф прадстаўляе выключна шырокую прастору для інтэрпрэтацый: ад боязі тэхналогій, якія могуць, як крылы Ікара, выйсці з-пад кантролю, да прагі ўсё больш пашыраць магчымасці чалавечага цела. З іншага боку, міф пра Ікара - гэта балючая для сучаснага «грамадства поспеху» гісторыя пра тое, чаго дасягнуць ніколі не атрымаецца.
Большасць твораў на выставе - са збору Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.
Назву выставе даў афорт мастачкі Марыны Тэраўдс (Латвія/ЗША) з калекцыі НЦСМ, які таксама прадстаўлены ў віртуальнай экспазіцыі.
|
|
|
Маша Мароз (Беларусь) |
Папера, гуаш, фотаздымак сукенкі з праекта “DRYHVA”;
|
|
|
|
Рыгор Несцераў (Беларусь) |
Маша Мароз (Беларусь) |
|
|
|
Ганна Ціханава-Ёрданава (Беларусь/Балгарыя) |
Папера, разцовая гравюра. 84х50 см; 84х50 см.
|
|
|
|
Хасіп Пекташ (Турцыя) |
Юрый Тарэеў (Беларусь) |
|
|
|
Канстанцін Селіханаў (Беларусь) |
Анатоль Кузняцоў (Беларусь) |
|
|
|
Павел Вайніцкі (Беларусь) |
Генадзь Буралкін (Беларусь) |
|
|
|
||
Юрый Тарэеў (Беларусь) |
Юрый Тарэеў (Беларусь) |
Юрый Тарэеў (Беларусь) |
|
|
|
Ёхен Кублік (Германія) |
Масіма Джоці (Італія) |
|
|
|
Сяргей Балянок (Беларусь) |
Марына Тэраўдс (Латвія/ЗША) |
|
|
|
Уладзімір Правідохін (Беларусь) |
Алена Гіль (Беларусь) |
|
|
|
Мацвей Басаў (Беларусь) |
Юрый Тарэеў (Беларусь) |
Выстава «Сэрца назіральніка за птушкамі» была прадстаўлена ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў з 13 лютага па 8 сакавіка 2020 года.
|
|
|
Фота экспазіцыі: Дзяніс Хворастаў