Выставы

Выстава «Альбэрабэла» італьянскага мастака Міма дэ Фелічэ

  • 11.09.2020 - 11.10.2020
  • 12.00 - 20.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 281–74–79
  • Тэл. +375 17 242–78–14

З 11 верасня Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь запрашае на выставу італьянскага мастака Міма дэ Фелічэ «Альбэрабэла».

Гарадок Альбэрабэла, што на самым поўдні Італіі, вядомы далёка за межамі краіны. Нідзе ў свеце дамы не будаваліся так, як прыдумалі рабіць гэта ў Альбэрабэла. Без цэменту і без адзінага цвіка - гісторыя труляў (з італьянскай «купал») пачалася ў XVI стагоддзі. Каб заснаваць на гэтым месцы паселішча, уладальнік тутэйшых земляў быў змушаны сплочваць падатак неапалітанскаму каралю. Каб не рабіць гэтага, было знойдзена нечаканае выйсце - сяляне складвалі дахі сваіх дамоў з кавалкаў вапняку без аніякага змацавальнага раствору, а ў падмурак закладалі адмысловы камень. Дастаткова было яго дастаць - і трулі ператвараліся ў кучу камянёў, з якой, вядома, падатак не возьмеш. Тым, хто пры’язджаў ад караля па падатак, няма чаго было тут рабіць - кажуць, ад паселішча магло нічога не застацца за палову гадзіны. У Альбэрабэла захавалася пэўная колькасць труляў, а ў 1996 годзе яны былі ўключаныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Мастаку Міма дэ Фелічэ, прозвішча якога перакладаецца з італьянскай не іначай як «шчаслівы», пашчасціла ўсё жыццё правесці ў гэтым надзвычайным горадзе, які нават падчас страшэннай пандэміі каранавірусу ў Італіі ў 2020 годзе цудоўным чынам застаўся не закранутым гэтай хваробай.

Міма дэ Фелічэ наўмысна не прадае свае карціны за межы Альбэрабэла, ён - «мастак аднаго горада». Героі яго карцін - сучасныя жыхары Альбэрабэла за працай ці падчас адпачынку, турысты і, вядома, трулі. Руціннае жыццё ў амаль сюррэалістычным месцы, шчыльна застаўленым белымі пабудовамі з конусападобнымі дахамі, што месцяцца тут стагоддзямі, хаця пабудаваны адмыслова, каб іх можна было разбурыць. Людзі дагэтуль жывуць у гэтых дамах - крохкіх і адначасова вечных. Зрэшты, у чалавека такія ж няпростыя адносіны з вечнасцю, як і ў труляў.

Выстава ў Мінску прымеркавана да 70-годдзя італьянскага мастака.

«Альбэрабэла» Міма дэ Фелічэ можна ўбачыць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь на вул. Някрасава, 3 да 11 кастрычніка.

НЦСМ на вул. Някрасава, 3
Кошт квіткоў: 5 р. / 2 р. (агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3)
Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00
Выхадныя: панядзелак, аўторак
Каса: +375 (17) 281-74-79
Інфармацыя, запіс на экскурсіі:
+375 (17) 399-09-79, +375 (17) 235-03-32

Другія мерапрыемствы
19.09.2020 16.00 Незалежнасці, 47
Адукацыя Экскурсия как арт-терапия с Еленой Цагельской

Экскурсия с арт-терапевтическим уклоном - это активный взаимообмен впечатлениями, переживаниями, ассоциациями между всеми участниками в процессе погружения в разноплановое пространство выставки. В атмосфере красок и созвучий можно «увидеть» музыку самых разных композиторов, а также «услышать» драматичную симфонию, запечатленную в живописных полотнах.

22.05.2020 20.09.2020 12.00 - 20.00 Някрасава, 3
Адукацыя Экскурсии по выставке «Алфавит войны» для школьников

Экскурсия по выставке включает просмотр выпуска архивного киножурнала «Минск наш» (фронтовой выпуск №2, 1944 г., ч/б, звук, продолжительность 7 мин.) об освобождении Минска (просмотр будет осуществляется в кинозале) и тематическую экскурсию «Живая память о войне». Кинофильм предоставлен Белорусским государственным архивом кинофотофонодокументов.

01.06.2020 01.10.2020 00.00 - 24.00 Някрасава, 3
01.06.2020 01.10.2020 00.00 - 24.00 Някрасава, 3
Спецпраекты Виртуальный проект, посвященный 5-летию Национального центра современных искусств

Команда Национального центра современных искусств работает над тем, чтобы «Летний сезон» стал еще более интересным и разнообразным. По результатам голосования наших посетителей еженедельно на сайте будут представлены произведения из коллекции НЦСИ по направлениям, набравшим наибольшее количество голосов.