Выстава «У пошуках лепшага» | Cтужка падзей
18 лютага 2021 года а 17 гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы «У пошуках лепшага».
Экспазіцыя выставы ўключае творы жывапісу, графікі і скульптуры беларускіх мастакоў, якія вызначалі нефармальныя арт-практыкі канца ХХ стагоддзя (1980-90-я гг.) у беларускай культурнай прасторы.
1990-я годы азнаменаваліся радыкальнымі зменамі ўсёй існуючай сацыяльна-палітычнай сістэмы. Для мастакоў гэта быў час канцэптуальнага самаасэнсавання і суіснавання фрагментарных ідэй і схем мастацкага развіцця, час вяртання ў беларускую культуру цэлага шэрагу імёнаў і падзей з нацыянальнай гісторыі, час пошуку лепшага шляха ў жыцці і творчасці.
Рэактывацыя стылістыкі авангарду, пошукі і эксперыменты мастакоў прыводзілі да іх творчага ўзаемадзеяння як у рамках мастацкіх аб'яднанняў («Няміга-17» (Мінск), «Квадрат» (Віцебск), «4-63» (Полацк), «Бло» (Мінск), «Форма» (Мінск) і інш.), так і ў іншых.
Экспазіцыя выставы ўключае творы беларускіх мастакоў з калекцыі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Бушчык Мікалай, Дасужаў Аляксандр, Забаўчык Аляксандр, Іваноў Барыс, Касцючэнка Васілій, Кірушчанка Сяргей, Малей Аляксандр, Басаў Ізраіль, Літвінава Зоя, Пятроў Віктар, Салаўёў Аляксандр, Скрыпнічэнка Георгій, Хобатаў Леанід і інш. - творы мастакоў закліканы выступіць у якасці апорных кропак для развіцця разнастайных тэматычных дыскусій, разважанняў і перажыванняў.
Куратар выстаўкі - мастацтвазнаўца Алеся Іназемцава
Прадстаўнікоў прэсы запрашаем у 16:00.
Выставачны праект можна ўбачыць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь на вул. Някрасава, 3 да 21 сакавіка.
Кошт квіткоў: 5 р. / 2 р. (поўны/ільготны - агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3)
Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00
Выхадныя: панядзелак, аўторак
Каса: +375 (17) 281-74-79
Інфармацыя: +375 (17) 399-09-79, +375 (17) 235-03-32
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Взаимоотношения Беларуси и Франции имеют давнюю историю. Искусство, культура и быт двух стран, несмотря на географическую отдаленность, тесно переплетены между собой. Мы ежедневно соприкасаемся с наследием французской культуры, а в искусстве «визуализацию Франции» можно найти в работах многих художников.
Кожныя сераду і пятніцу мы запрашаем Вас на экскурсіі па экспазіцыі выставачнага праекта «Сучасны беларускі пейзаж». Мастакі, працягвая традыцыі, у асноўным, рускага акадэмізму, стварылі свой стыль, які дапамагае беларускаму лірычнаму краявіду заставацца візітнай карткай айчыннага мастацтва.
В субботу, 27 февраля, приглашаем всех желающих на вечер поэзии и музыки. Паша Михалькевич презентует свой новый сборник поэзии «Марла Зингер» (Галіяфы, 2021). Паша и друзья почитают новые вещи на русском і па-беларуску. Будет семиструнная гитара и высококлассный сакс, а бокал шампанского или чашечка кофе дополнят атмосферу мероприятия.