СТУЖКА ПАДЗЕЙ МІЖНАРОДНАГА ВЫСТАВАЧНАГА ПРАЕКТА «АЛФАВІТ ВАЙНЫ»
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (Някрасава, 3) запрашае з 9 мая на выставачны праект «Алфавіт вайны».
«Алфавіт вайны» – міжнародны выставачны праект, які аб’ядноўвае аўтарскія выказванні мастакоў з Беларусі, Расіі і Украіны на тэмы Другой сусветнай вайны. Фотаздымкі, архіўныя і змадэляваныя артэфакты, інсталяцыі, жывапіс і графічныя лісты складваюцца ў экспазіцыю і ствараюць кантэкст для даследавання і пошуку адказаў на пытанні: як мы сёння ўспрымаем і рэагуем на паведамленні Другой сусветнай / Вялікай Айчыннай вайны, як яны счытваюцца сучасным чалавекам і якія першапачаткова існуючыя сэнсы захоўваюцца ў гістарычнай памяці нашых сучаснікаў? Часцяком гісторыя для нас – гэта нейкі ўстойлівы наратыў, які будуецца на выбраных ключавых падзеях з абазначанымі героямі/антыгероямі. Дадзеная выстава – нагода ўбачыць і распавесці гісторыю па-іншаму. 9 аўтараў распрацоўваюць тэму вайны праз прызму прыватнай сямейнай міфалогіі, злучаючы «жывую памяць пра вайну» з «жорсткай суб’ектыўнасцю» фотасведчанняў і дакументаў, здзяйсняючы інтэрвенцыю гісторыі ў інтэрнэт-прастору, даследуючы «мову жэстаў» вайны, нанова абазначаючы ролю спадчыны ваеннага мінулага.
Удзельнікі праекта:
Артур Бондар (Украіна/Расія), Аляксандр Веледзімовіч (Беларусь), Мішэль Дайліда (Беларусь), Андрэй Дубінін (Беларусь), Аляксандр Кладаў (Беларусь), Саша Курмаз (Украіна), Аляксандр Міхалковіч (Беларусь), Вольга Савіч (Беларусь), Ігар Саўчанка (Беларусь).
На выставе будуць прадстаўлены ордэны, медалі і пагоны Вялікай Айчыннай вайны з прыватнай калекцыі старшыні савета мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане, гвардыі палкоўніка Ўладзіміра Шокава фатаграфіі з калекцыі беларускага фатографа Сяргея Лескеця, а таксама фотаздымкі ваеннага і пасляваеннага перыядаў з сямейных архіваў, сабраныя падчас падрыхтоўчага этапа праекта i музычны матэрыял са збораў кабінета традыцыйных музычных культур Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Аўтар праекта: Дзіна Даніловіч
Куратарская група: Дзіна Даніловіч, Вольга Рыбчынская, Вольга Вішнёва
Партнёры выставачнага праекта: сетка магазінаў для мастакоў «АРТ-тэрыторыя», Рэспубліканскі саюз турыстычнай індустрыі, група гатэляў «Вікторыя», кабінет традыцыйных музычных культур Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.
Выстава працягнецца па 20 верасня 2020 года
НЦСМ вул. Някрасава, 3
Кошт квіткоў: 5 р. / 2 р. (агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3)
Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00
Работа з арганізаванымі школьнымі групамі - з 11:00
Выхадныя: панядзелак, аўторак
Каса: +375 (17) 281-74-79
Інфармацыя, запіс на экскурсіі: +375 (17) 235-03-32
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Приглашаем посетить новый совместный проект Института философии НАН Беларуси и НЦСИ цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»
Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!